Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



среда, 28 марта 2012 г.

"Незвычайны канцэрт" у бібліятэцы


Шаноўныя сябры!

У межах Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі "Кнігі розных краін у госці да нас"

5 красавіка ў 17.00
у Цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы

адбудзецца "Незвычайны канцэрт" - маладзёжны фэст, у якім прымуць удзел: 


гурт "Рэха"

,
                                                                                                                         

спявачка Паліна Рэспубліка


,

бітбоксеры і інш.
А таксама вас чакае захапляльнае фаер-шоў, флэйрынг-шоў і шмат чаго цікавага!

Уваход свабодны!

понедельник, 12 марта 2012 г.

"І ходзіць паважна мароз па бары..."

Вось і сышла ад нас спадарыня Зіма. Але ж давайце яшчэ раз успомнім гэтую госцю, якая прынесла шмат святаў і сюрпрызаў, разам з "Краязнаўчай газетай". Паважаныя чытачы, прапануем вашай увазе крыжаванку, надрукаваную ў   №8 за 2012 год. Крыжаванка прысвечана зімовай лірыцы вялікіх  песняроў роднага слова, класікаў беларускай літаратуры.
Каб вам было трошкі лягчэй, мы зрабілі для вас шэраг падказак, Але ж усё астатняе - ў вашых руках.

Уздоўж
5. “На Новы год пасвяткаваць // У… завітала ёлка”. З верша “Ёлка” Максіма Танка. 6. Чарада птушак, рыб. 7. Як студзень цёплы на лік – дык завідны… (прык.). 8. Хутар, непадалёк в. Мікалаеўшчына, дзе ў 1912 г. упершыню сустрэліся Янка Купала і Якуб Колас. 11. “І… будзе, і кілбаска”. З верша Якуба Коласа “Тосты” (“Пад Новы 1948 г.). 12. “Ноч далёка расцілае // Снягоў белых…”. З паэмы Я. Коласа “Сымон-музыка”. 13. “І ходзіць паважна… па бары, // Злы, белавалосы”. З верша Якуба Коласа “Ноч пад Новы год”. 16. «І лягла… // У бары за гарой”. З верша Янкі Купалы “Зімой у лесе”. 17… або астачу каляднай куцці некалі падкідвалі пад столь, каб рос высокі ячмень. 18. “Куцця. Марозна. Хмурнавата. // … падкідвае заўзята”. З паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”. 20. Той, хто вядзе банкет. 22. Тое, што і настольнік; некалі на калядную вячэру пад … клалі салому, каб добра урадзіла збажына. 23. “Сіверна, …; // Забірае дрож”. З верша Янкі Купалы “Зімовая ноч”. 26. “Свішча … за сцяною, // У коміне вые”. З верша Якуба Коласа “Мяцеліца”. 29. “Ну і мароз – аж нос зрывае! А на ўсходзе … грае!”. З паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”. 30. Свята, якое пачыналі адзначаць напярэдадні 1 студзеня і працягвалі да трэцяй куцці. 31. Тое, што і кросны. 32. “Бура … так спявала”. З верша Якуба Коласа “У мяцеліцу”.
Упоперак
1. У … кожны молад (прык.). 2. Ягады, якімі зімой любяць ласавацца птушкі. 3. Ярка-чырвоная фарба. 4. “Уся … ў чароўнай прыгажосці, // Снег мільярдамі сняжынак зіхаціць”. З верша дзяржынскай паэткі Рэгіны Рэўтовіч “Чароўная госця”. 9. Даставайце з вышак … “. З верша Якуба Коласа “Зіма”. 10. “ Мне … і мядзведзь у паслугах”. З верша Янкі Купалы “Мароз”. 14. Адтуліна, прасечаная ў лёдзе ракі, возера. 15. “Снег на куццю – грыбы на лета, // Такая матчына … “. З паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”. 19. Калі напярэдадні калядаў … зорнае – будуць несціся куры (прыкм.). 21. “… Мароз на дыскатэцы”. Гумарыстычны верш дзяржынскай паэткі Галіны Казак. 24. Тое, што і падмурак. 25. “ Так высыпаў ззябна, бязрадасна снег // У першы папас свой, у першы…”. З верша Янкі Купалы "Першы снег". 27. Дарагая тая хата, дзе любяць госця і … (прык.). 28. Тое, што і прывід.

Жадаем поспехаў!



воскресенье, 4 марта 2012 г.

Библиотерапия как инновационное направление в деятельности библиотек


Уважаемые коллеги!

5-6 апреля 2012 года на базе Могилевского государственного библиотечного колледжа им.А.С.Пушкина состоится международный научно-практический семинар «Библиотерапия как инновационное направление в деятельности библиотек», посвященный Году книги.
На семинаре будут рассмотрены основные направления развития библиотерапии в библиотечной практике, социально-педагогические аспекты применения библиотерапии для взрослых читателей, педагогические и психологические проблемы использования библиотерапии для детской аудитории.
В программе семинара:
-«Основные направления развития библиотерапии в российской библиотечной практике», «Что нужно для библиотерапии в детской библиотеке?» -лекция и деловая игра от О.Л.Кабачек, канд. психологических наук, Москва;
-«Презентация информационно-библиотерапевти-ческого проекта Львовской областной детской библиотеки «Ковчег» - директор библиотеки и автор проекта Л.Луговая, Львов;
-«Стратегия и тактика библиотерапевтических исследований. Организация деятельности библио-терапевтических служб в библиотеках» - мастер-класс от И.Н.Казариновой, канд.педагогических наук, члена-корреспондента Международной Академии Акмеологических наук, Санкт-Петербург;
-и многое другое.
По итогам семинара будет издан сборник материалов, практических разработок и методических рекомендаций, представленных на семинаре
Приглашаем к участию руководителей библиотек, специалистов библиотечного дела, использующих книгу и чтение для помощи читателю, опытных и начинающих библиотерапевтов и сказкотерапевтов, преподавателей школ и ВУЗов, других заинтересованных лиц.

Дополнительную информацию Вы можете получить на сайте колледжа, а также по телефонам (8029)247-12-54 (Столярова Ирина Аркадьевна - координатор семинара), (80222)28-37-29 (Козлова Светлана Анатольевна - директор).
  
Ирина Столярова

пятница, 2 марта 2012 г.

Песнярам роднага слова прысвячаецца


У год 130-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры
«Краязнаўчая газета» пранануе чытачам
літаратурна-краязнаўчую віктарыну.

На старонках газеты будуць друкавацца пытанні, адказы на якія трэба будзе даслаць у рэдакцыю па пошце (звычайнай ці электроннай). Дата адпраўкі будзе вызначацца па выхадному паштоваму штэмпелю  ці па даце электроннага файла. Адказы трэба адпраўляць у рэдакцыю не пазней дзесяцідзённага тэрміна пасля апублікавання пытання ў газеце. За кожны правільны адказ будуць налічвацвацца балы (ад 1 да 3 у залежнасці ад складанасці пытання).

Трох пераможцаў, якія атрымаюць найвялікую колькасць балаў, вызначьщь прафесійнае журы.

Акрамя асноўнага конкурсу таксама па адным пераможцы будуць вызначаныя  ў дзвюх намінацыях: “Самы юны знаўца Янкі Купалы і Якуба Коласа» і «Самы сталы знаўца Янкі Купалы і Якуба Коласа». Вынікі віктарыны будуць падведзеныя на працягу 20 дзён пасля апублікавання апошняга пытання. Пераможцы віктарыны атрымаюць каштоўныя прызы.

"Краязнаўчая газета" (№ 8, 2012 г.) прапануе першае пытанне і чакае адказы па 6 сакавіка ўключна.

У якой мясцовасці знаходзіўся маёнтак аднаго з найбольш старажытных (з вядомых сёння) продкаў Івана Луцэвіча - Станіслава Луцэеіча, які жыў у XVII стагоддзі? Як ён называўся? Якімі вёскамі гэты чалавек валодаў? Ці захаваліся яны да нашага часу? Калі захаваліся, то як цяпер называюцца?

Краязнаўчая газета. – 2012. - № 8 (люты). – С. 4.

Адрас рэдакцыі "Краязнаўчай газеты": 

Ул. Траецкая набярэжная, 6, Мінск, 220075

Тэл.: 283-28-26; 334-61-62

Эл. пошта
kraga@tut.by