Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



четверг, 20 марта 2014 г.

Профессия для сильных духом людей

19 марта в Центральной  детской библиотеке состоялась встреча школьников 11-х классов с представителями органов правопорядка. Это люди, которые выбрали себе профессию - для сильных духом. Они – милиционеры.  Начальник управления по идеологической работе и кадровому обеспечению Московского РОВД  г. Минска  Л.Г.  Петренко с  коллегой поделились со школьниками, будущими студентами, своим опытом в выборе профессии, рассказали не только о тяготах и лишениях, подстерегающих ребят в будущем, если они свяжут свой выбор со служением в милиции,  но и поведали также о плюсах  быть милиционером.
С раннего детства эта профессия привлекает как мальчишек, так и девчонок своей героической романтикой, чему во многом способствуют художественная литература и кино. Так профессия милиционера представляется многим полной увлекательных приключений и захватывающих событий, тогда как на самом деле защита правопорядка требует ежедневного и подчас монотонного выполнения своих обязанностей и рутинной работы.
 Впрочем, нельзя отрицать и наличия острых и подчас опасных моментов в жизни оперативной службы милиции. И это говорит о том, что желающий стать милиционером обязан находиться в отличной физической форме, быть решительным, отважным и осторожным.
 Тот, кто стоит на страже безопасности граждан, как говорится, на боевом фланге, должен быть необычайно выносливым и ответственным, поскольку от его четких и уверенных действий зачастую зависит не только порядок, но и жизнь граждан и товарищей по работе.
Профессия милиционера состоит не только из стрельбы и погони за преступниками, как полагают многие. Это еще и документальная работа, строгое и скрупулезное выполнение которой  необходимо ежедневно.
Во многом успех зависит  от активной и плотной работы с людьми, и этот аспект является совершенно неотъемлемым в трудовой деятельности милиционера. Поэтому обладание такими качествами как терпение, сдержанность, коммуникабельность и деликатность – обязательное требование к защитнику правопорядка.


 Так же милиционер обязан сочетать в себе исключительно высокоморальные качества, безукоризненное знание законов и умение защитить себя и других граждан от всяческих опасностей и проблем. И если вы активны, выносливы, дисциплинированы… - эта профессия именно для вас! 

вторник, 4 марта 2014 г.

Апытанка да Дня беларускай мовы. Вынікі.


Успомнім самых актыўных удзельнікаў апытанкі “Беларускія вершы, прыказкі і прымаўкі, загадкі: хто больш”сярод чытачоў і супрацоўнікаў Цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэкі , якая доўжылася на працягу тыдня.
Слухаеш чалавека, цікавішся яго лёсам, адносінамі да беларускай мовы.
Першай адазвалася на наш заклік супрацоўніца бібліятэкі Былінская Ірына Анатольеўна. Экспромтам прачытала  яна верш Аркадзя Куляшова “Камсамольскі білет”.
Ірына Анатольеўна закончыла школу ў 1971 годзе  і, як дачка вайскоўца, была вызвалена ад наведвання ўрокаў беларускай мовы. Потым увесь час шкадавала, што ў свой час не вывучала мову.
Самымі актыўнымі  ўдзельнікамі заўсёды з’яўляюцца вучні малодшых класаў. Пяцікласніцы СШ № 145 Жыткавец Даша і Лісіцына Ганначка  цудоўна прачыталі верш Максіма Багдановіча “Зімой”.
Дыяна Касіневіч, вучаніца 6 “Б” класа СШ  № 145,  вельмі эмацыянальна, адбіваючы такт рукамі, праспявала песню “Касіў Ясь канюшыну”.
Цікавы лёс удзельніцы нашай апытанкі Дашкевіч Валянціны Пятроўны. Яна прыходзіць у нашу бібліятэку разам з унучкай Анечкай. Нарадзілася Валянціна Пятроўна ў горадзе Туле, па нацыянальнасці руская. Расказала гісторыю, як яна апынулася ў Беларусі. Вучылася ў педуніверсітэце , захаплялася паэзіяй. Пакарыў яе сэрца будучы муж тым, што прачытаў ёй  верш  Ларысы Геніюш  “Птушкі і Міхаська” на беларускай мове. Па яе ўспамінах:  “Прыгожы, высокі ростам, лыжнік, займаўся цяжкай атлетыкай і чытае:
 “ Мы не маем сваіх хатак
Ціў-ціў-ціў.
Мы шукаем тут зярнятак,
Ціў-ціў-ціў”.
Менавіта гэты верш Валянціна Пятроўна прачытала і ў бібліятэцы.
Вучаніцы 7 “Б” класа  СШ № 154 Ганчарова Дар’я і Кот Марыя, дапамагаючы адна другой, прачыталі верш Дануты Бічэль-Загнетавай “Роднае слова”:
“Пад казачным дубам,
 Над Нёманам сінім...”
Абакунчык Пётр Якаўлевіч, заўсёдашні чытач нашай бібліятэкі, вельмі парадаваў. Ён чытаў на памяць вялікія ўрыўкі з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”. Вось што значыць “старая гвардыя”. Пётр Якаўлевіч нарадзіўся ў Пухавіцскім раёне, вёсцы Люці. Да вайны закончыў 4 класы. Потым вучыўся ў Мінскім педвучылішчы , разам з Нілам Гілевічам у адной групе. Давучыўся да 3 курса,  а потым, а потым вельмі хацелася быць ваенным.
Далей вучоба ў Ленінградскай ваеннай акадэміі і служба на Далёкім Усходзе. Не забываў радзіму , заўсёды выпісваў газеты на беларускай мове.
Вучні 6 “Б” класа СШ № 67 ,прышоўшы ў бібліятэку ,не ведалі, што будуць не слухачамі  мерапрыемства, а удзельнікамі апытанкі.
Смялейшымі былі дзяўчынкі. Ярмоленка Ксенія і Пачуйка  Даша праспявалі народную песню “Рэчанька”, а Шакура Паліна прачытала верш Максіма Багдановіча “Слуцкія ткачыхі”.
Кожны ўдзельнік апытанкі чытаў свой любімы верш, спяваў любімую песню, узгадваў цікавую загадку, альбо прымаўку.
Вялікі дзякуй усім удзельнікам апытанкі !

Музыка, фарбы і скокі на свяце “Чытанкі для маленькіх”

Свята “Чытанкі для маленькіх” ад Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” адбылося ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя М. Астроўскага 1 сакавіка.
Вядоўца прэзентацыі, пісьменніца Аксана Спрынчан, стала сапраўднай праважатай у чароўны свет чытанкі, пазнаёміла з яе героямі, падрыхтавала гульні і забаўлянкі для дзетак і іх бацькоў.
Музыка Яраш Малішэўскі зачараваў усіх незвычайнымі старадаўнімі беларускімі музычнымі інструментамі, а мастачка Святлана Канькова-Дударэнка падарыла незабыўныя колеры і фарбы кніжных ілюстрацый і зладзіла невялічкі майстар-клас па маляванні.