А на Купалу
На добрыя годы,
На цеплыя росы,
На хлебы-ураджаі..
Ой, рана-рана на Яна
Да хораша сонейка гуляла,
І зямля стагнала з Купала,
Дарожка звінела ад песен…
У ноч з 6 на 7 ліпеня ў Беларусі адзначаецца адно з
найбольш яскравых і паэтычных святаў – Купалле. У старажытнасці яно было прымеркавана да летняга
сонцастаяння, святкавалася ў гонар сонца, якое ў гэты час дасягала свайго
апагею. Адзначалася як свята найвышэйшага росквіту жыватворных сіл зямлі, у
першую чаргу расліннасці, збажыны. Характарызавалася комплексам абрадаў,
павер'яў, любоўнай і аграрнай варажбой.
Першае ўпамінанне пра свята ёсць
у Цвярскім летапісу пад 1175
г .
Яшчэ днём дзяўчаты ішлі на луг, у
поле збіраць купальскія (святаянскія) зёлкі — багаткі, руту, браткі, папараць,
васількі, купену і інш. Лічылася, што зёлкі, сабраныя на купалле, маюць
асаблівую лекавую моц. Частку іх пакідалі ў хаце на лекі, на ўжытак у ежу,
некаторыя (ім надавалася ахоўнае значэнне) утыркалі ў сцены будынка, частку
выкарыстоўвалі на вянкі для купальскага гадання. Цэнтральнае месца сярод
абрадаў і гульняў купалля займала купальскае вогнішча. Хлопцы загадзя
рыхтаваліся раскладваць купальскі агонь. Для гэтага па ўсёй вёсцы, мястэчку
збіралі старыя рэчы (паношаную вопратку, атопкі, старыя колы, клёпкі ад бочак,
леташнюю кудзелю) і вывозілі на абранае для ўрачыстасці месца: узлесак, паляну,
высокі рачны бераг, выган, узмежак пры жыце.

У аснове ўсей купальскай
абраднасці ляжыць пакланенне нашых прашчураў сонцу (агню), вадзе і расліннасці.

http://www.gants-region.info/index/kupalle/0-1341
http://www.belintourist.com/rus/learn_about_belarus/traditions/kupal/