Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



понедельник, 21 марта 2016 г.

Книги своими руками

19 марта в субботу в День семейного чтения прошла очередная встреча из цикла «Книги своими руками». Наши маленькие читатели делали бумажные книги-гармошки. 
По традиции, в самом начале мероприятия ребята узнали об истории создания бумаги и разнообразных книг в Китае. Дети увидели и современные белорусские книги-гармошки, которые есть в библиотеке.
Работа по созданию книг-гармошек оказалась очень кропотливой, но ребята справились. Свои книги дети проиллюстрировали изображениями китайского дракона, черепахи, единорога и птицы-феникс. Именно эти животные наиболее почитаемы в Китае и считаются священными.
Вот так познавательно и творчески проходят Дни семейного чтения в Центральной библиотеке. 


Следующая наша встреча состоится 16 апреля в 12.00. Мы вместе попробуем сделать китайские бумажные

суббота, 19 марта 2016 г.

Объёмная открытка из цветной бумаги

В рамках проекта “Поделись талантом с другом” 19 марта прошёл мастер-класс по изготовлению объёмной открытки из цветной бумаги.

Как показала встреча – сделать такую открытку очень просто, а ещё увлекательно, весело и интересно.

Первым делом подбираем материалы: понадобится зеленая цветная двухсторонняя бумага для основания, бумага для цветов (все цвета радуги или просто белая бумага и цветные фломастеры), клей и ножницы.

Итак, берем лист зеленой бумаги и складываем его гармошкой. Бумажную гармошку перегибаем пополам и склеиваем серединку. Основание для открытки готово. Следующий этап - вырезать из бумаги цветы. Например, можно взять белую бумагу, фломастер и сделать нежные подснежники, можно вырезать тюльпаны из ярко-красной, желтой или синей бумаги… Пару капелек клея на каждый цветок и приклеиваем их к основанию. Всё! Открытка готова!


Девочки постарались, у них получились замечательные поделки.

К нам приходят за порцией хорошего настроения, а вдобавок приобретают новых друзей и умение создавать уникальные вещи своими руками. 

пятница, 18 марта 2016 г.

Працягваем знаёмства з маладымі паэтамі

17 сакавіка у Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы адбылася  сустрэча з  навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, паэтам, бардам Міхаілам Бараноўскім і  паэткай, лаурэатам міжнароднай літаратурнай прэміі імя Сяргея  Ясеніна Ганнай Мартынчык. 

Спадар Міхаіл прэзентаваў свае вершы са зборніка “Мой дзень пачынаецца” (2015) ,  а спадарыня Ганна  прэзентавала свой новы зборнік вершаў  “Пред …чувствие” (2015).
Навучэнцы ліцэя № 10 цікавіліся  любімымі аўтарамі  выступоўцаў, кнігамі  і фільмамі, якія іх займаюць. Уважліва слухалі  тых, хто абраў паэзію справай свайго жыцця.
Міхаіл Бараноўскі параіў абавязкова прачытаць кнігу Уладзіміра Караткевіча “Ладдзя роспачы” і наведаць гарадзішча Замэчак у Заслаўі.
Ганна Мартынчык нагадала вершы Сяргея Ясеніна, Роберта Раждзественскага і Чарльза Букоўскага, якія падабаюцца ёй.


На памяць чытачам нашай бібліятэкі госці сустрэчы пакінулі свае аўтографы. Вялікі дзякуй за цудоўныя  вершы і да новых сустрэч!

вторник, 15 марта 2016 г.

Не толькі музыка, але таксама і паэзія натхняе на стварэнне творчых праектаў

4-ага сакавіка 2016 года ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя М. Астроўскага г. Мінска адбылося адкрыццё чарговай фотавыставы “Эпоха Агінскага: аднаўленне памяці” вядомага мінскага фотамастака Міхася Крыжаноўскага.

Папярэднія пяць выстаў адбыліся ў мінулым годзе, годзе 20-гадовага юбілею М. К. Агінскага, у Залессі, Мінску, Вілейцы, у Мінскім абласным драматычным тэатры г. Маладзечна і ў канцы года — зноў у Мінску ў галерэі акадэміі мастацтваў. Дадзены факт сведчыць аб тым, што кіраўніцтва Акадэміі мастацтваў на чале з рэктарам Баразной Міхаілам Рыгоравічам звярнула ўвагу на творчасць Міхася Крыжаноўскага і прызнала яго ўжо як сапраўднага фотамастака, які з’яўляецца ўдзельнікам міжнародных і гарадскіх выстаў і конкурсаў, удзельнічае ў дабрачынных акцыях. У свой час аўтар фотавыставы арганізоўваў гаспадарча-разліковыя ўчасткі і дробныя прадпры-емствы. З’яўляецца членам Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў. Усе пералічаныя выставы прайшлі са значным творчым поспехам.
Бягучы год аб’яўлены годам культуры, у пачатку якога Міхась Крыжаноўскі выстаўляўся ў мінскай гарадской бібліятэцы імя Я. Купалы — і вось ужо ў сёмы раз ён радуе прыхільнікаў сваёй творчасці абноўленай экспазіцыяй. На сустрэчу з ім прыйшлі краўнікі гарадскіх бібліятэк, вучні 7-ых класаў СШ №145 г. Мінска, а таксама вядомыя сучасныя паэты, перакладчыкі і дзеячы культуры.
Выставу адкрыла загадчыца Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі Вольга Мікуліч, якая ў сваёй кароткай прамове прадставіла прысутным фотамастака чарговай выставы Міхася Крыжаноўскага. І вось на апошнім слове яе кароткай прамовы па ўсёй зале разліліся чароўныя гукі ля-мінорнага паланэза Агінскага ў выкананні дуэта скрыпачак “Экспромт” СШ №145. Затым было дадзена слова вядомаму пісьменніку, старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхасю Пазнякову, які адзначыў, што наш фотамастак своечасова звярнуўся ў сваім творчым праекце да асобы М. К. Агінскага, каб на самай справе аднавіць памяць нашых суайчыннікаў пра нашага славутага земляка, віднага палітычнага дзеяча і таленавітага кампазітара. Далей ён падкрэсліў, што фотамастак імкнецца адлюстроўваць на сваіх фатаграфіях усе знакавыя падзеі ў Беларусі, і гэта яму з поспехам ўдаецца. Закончыў ён сваё выступленне вершам “На вуліцах Варшавы”, які прысвечаны М. К. Агінскаму.

Акрамя Міхася Пазнякова выступалі яшчэ і жанчыны-паэткі з дэкламацыяй сваіх твораў. Так, напрыклад, Таіса Трафімава, вядомая паэтка-песенніца, перакладчыца, член Саюза пісьменнікаў Беларусі прачытала свае вершы, створаныя ў час наведвання Гузава пад Варшавай, дзе нарадзіўся М. К. Агінскі, якія прагучалі ў яе выкананні так кранальна і замілавальна. Не менш хвалююча яна прачытала і свой верш, напісаны пад уражаннем наведвання Фларэнцыі — апошняга прытулку М. К. Агінскага:
Мая Фларэнцыя, —
Спачын Агінскага…
Ты мне далёкая,
Ты мне і блізкая.
Паэтычныя нумары змяняліся музычнымі ў выкананні дуэта скрыпачак СШ №145 з музычным ухілам. Творы-паланэзы М. К. Агінскага ў іх інтэрпрэтацыі даставілі ўсім прысутным сапраўдную радасць і асалоду. Другой жанчынай-паэткай выступіла Ганна Мартынчык, аўтар зборнікаў вершаў “Лірыка”, 2015 г. і “Прад…чуванне”, 2015 г. Яна пазнаёміла прысутных і гасцей вечарыны са сваёй паэзіяй, за што шматлікая аўдыторыя была ёй вельмі ўдзячна.
У заключэнне выступіў перакладчык і выкладчык германскіх моваў, краязнавец і пазаштатны журналіст Ермаловіч Васіль, які засяродзіў увагу зацікаўленых слухачоў на тым факце, што фотамастак Міхась Крыжаноўскі вызначаецца ў сваёй працы актыўнай і творчай энергіяй і няўрымлівым характарам.
Калі ў мінулым годзе нашага фотамастака натхняла на творчасць музыка М. К. Агінскага, то ў бягучым 2016 годзе на яго творчы настрой будуць аказваць самы непасрэднны ўплыў нашы беларускія сучаснікі-паэты, дзеячы культуры і ў першую чаргу нашы родныя класікі — паэты Янка Купала і Якуб Колас сваімі “мілымі вобразамі роднага краю” і купалаўскай падзякай свайму народу “за кут у родным краі, за хлеб-соль без клапот”.

Апошнім акордам вечарыны прагучала пажаданне фотамастаку заставацца ў будучым адным з тых фотамайстраў, якія маглі б дапамагаць здольным маладым пачаткоўцам, а ні ў якім разе не канкураваць з імі.
Вялікіх Табе творчых поспехаў і новых праектаў у Тваёй нястомнай фатаграфічнай дзейнасці!
У добры час, дарагі наш дружа Міхась!

Васіль Ермаловіч, краязнавец,
перакладчык і выкладчык

германскіх моваў