Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



среда, 7 сентября 2011 г.

5 кніг, якія павінен прачытаць кожны беларус

Вольга Чайкоўская, газета "Звязда"
 У сённяшняй супярэчлівай і хуткаплыннай рэчаіснасці, багата аздобленай новымі тэхналогіямі і чалавечым прагматызмам, інфантылізмам і жаданнем рабіць усё лягчэй і хутчэй, вельмі цяжка знайсці месца для нечага сапраўднага. Для харчавання без Е і кансервантаў, для музыкі на "вінілах" ці хоць бы СD-дысках, для кнігі. Не электроннай кнігі ці файла на "ай-подзе", а кнігі сапраўднай, якую можна ўзяць у рукі, з характэрным пахам свежай паліграфічнай фарбы кніжных старонак, з ілюстрацыямі і аўтографамі аўтараў. Тым больш не часта ў нас знаходзіцца час для таго, каб асэнсаваць тое, што прачыталі... Але заўжды ёсць людзі, для якіх кніга — частка жыцця, інтымны сябра і дарадчык. Хочацца, каб такіх людзей станавілася больш, але не буду ствараць ілюзій. Зрэшты, для лянівых сёння ёсць аўдыякнігі. Ёсць нават экранізацыі літаратурных твораў, якія, безумоўна, не параўнаць з арыгіналамі хоць бы таму, што слова перадаць сродкамі візуальнага мастацтва амаль немагчыма.

З-за таго, што сучаснасць прапануе багаты выбар усяго, якасць гэтага ўсяго значна знізілася. І для таго, каб адшукаць сапраўднае — трэба добра пакорпацца ў "маскульце" і "папсе". Для гэтага трэба мець не толькі жаданне знайсці, але і шмат часу. "Звязда" вырашыла палегчыць вам задачу — параіць якасныя кнігі пра вечнае, якія абавязкова павінен прачытаць кожны беларус. Дапамагаць у гэтым вам будуць, вядома, творчыя людзі. некаторыя з іх самі пішуць, а некаторыя актыўна чытаюць — гэта драматург, дызайнер, паэтка, спявачка (вакалістка папулярнага сярод моладзі гурта "Іndіgа") і мастак. У іх розныя погляды на літаратуру і на жыццё. Але яднае іх жаданне ведаць праўду пра гэтае жыццё, жаданне аналізаваць рэчаіснасць і змяняць нешта ў лепшы бок. Таму і кнігі яны выбралі адпаведныя. Чытайце!>>>


Паважаныя чытачы, далучайцеся і вы да гэтай гутаркі. Мы чакаем вашых меркаванняў і прапаноў.

Комментариев нет:

Отправить комментарий