Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



понедельник, 12 марта 2012 г.

"І ходзіць паважна мароз па бары..."

Вось і сышла ад нас спадарыня Зіма. Але ж давайце яшчэ раз успомнім гэтую госцю, якая прынесла шмат святаў і сюрпрызаў, разам з "Краязнаўчай газетай". Паважаныя чытачы, прапануем вашай увазе крыжаванку, надрукаваную ў   №8 за 2012 год. Крыжаванка прысвечана зімовай лірыцы вялікіх  песняроў роднага слова, класікаў беларускай літаратуры.
Каб вам было трошкі лягчэй, мы зрабілі для вас шэраг падказак, Але ж усё астатняе - ў вашых руках.

Уздоўж
5. “На Новы год пасвяткаваць // У… завітала ёлка”. З верша “Ёлка” Максіма Танка. 6. Чарада птушак, рыб. 7. Як студзень цёплы на лік – дык завідны… (прык.). 8. Хутар, непадалёк в. Мікалаеўшчына, дзе ў 1912 г. упершыню сустрэліся Янка Купала і Якуб Колас. 11. “І… будзе, і кілбаска”. З верша Якуба Коласа “Тосты” (“Пад Новы 1948 г.). 12. “Ноч далёка расцілае // Снягоў белых…”. З паэмы Я. Коласа “Сымон-музыка”. 13. “І ходзіць паважна… па бары, // Злы, белавалосы”. З верша Якуба Коласа “Ноч пад Новы год”. 16. «І лягла… // У бары за гарой”. З верша Янкі Купалы “Зімой у лесе”. 17… або астачу каляднай куцці некалі падкідвалі пад столь, каб рос высокі ячмень. 18. “Куцця. Марозна. Хмурнавата. // … падкідвае заўзята”. З паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”. 20. Той, хто вядзе банкет. 22. Тое, што і настольнік; некалі на калядную вячэру пад … клалі салому, каб добра урадзіла збажына. 23. “Сіверна, …; // Забірае дрож”. З верша Янкі Купалы “Зімовая ноч”. 26. “Свішча … за сцяною, // У коміне вые”. З верша Якуба Коласа “Мяцеліца”. 29. “Ну і мароз – аж нос зрывае! А на ўсходзе … грае!”. З паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”. 30. Свята, якое пачыналі адзначаць напярэдадні 1 студзеня і працягвалі да трэцяй куцці. 31. Тое, што і кросны. 32. “Бура … так спявала”. З верша Якуба Коласа “У мяцеліцу”.
Упоперак
1. У … кожны молад (прык.). 2. Ягады, якімі зімой любяць ласавацца птушкі. 3. Ярка-чырвоная фарба. 4. “Уся … ў чароўнай прыгажосці, // Снег мільярдамі сняжынак зіхаціць”. З верша дзяржынскай паэткі Рэгіны Рэўтовіч “Чароўная госця”. 9. Даставайце з вышак … “. З верша Якуба Коласа “Зіма”. 10. “ Мне … і мядзведзь у паслугах”. З верша Янкі Купалы “Мароз”. 14. Адтуліна, прасечаная ў лёдзе ракі, возера. 15. “Снег на куццю – грыбы на лета, // Такая матчына … “. З паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”. 19. Калі напярэдадні калядаў … зорнае – будуць несціся куры (прыкм.). 21. “… Мароз на дыскатэцы”. Гумарыстычны верш дзяржынскай паэткі Галіны Казак. 24. Тое, што і падмурак. 25. “ Так высыпаў ззябна, бязрадасна снег // У першы папас свой, у першы…”. З верша Янкі Купалы "Першы снег". 27. Дарагая тая хата, дзе любяць госця і … (прык.). 28. Тое, што і прывід.

Жадаем поспехаў!



Комментариев нет:

Отправить комментарий