Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



четверг, 28 февраля 2013 г.

“Каго любіш? Люблю Беларусь!”



Узгадаем словы Янкі Сіпакова: ”Калі ты чуеш яе – ці то сучасную літаратурную, ці змешаную “трасянку”, або мясцовую дыялектную – ведай, што гэта ўсё яна – наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. І не падчарка яна тут, а паказвае на  спрадвечнасць беларусаў на сваёй зямлі”. Якую ж  прыгожую мову мы пачулі ў Міжнародны дзень роднай мовы! І не толькі з вуснаў супрацоўніка Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхася Бараноўскага, кіраўніка гурта “Нельга забыць”і адной з яго ўдзельніц  Надзеі Процька, але і з вуснаў вучняў СШ № 67. Прагучалі песні на словы Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча і Ларысы Геніюш.
 Як гэта было прыгожа,  душэўна! Цудоўны голас Міхася і голас, падобны на спеў ручайка, Надзеі Процька. Гітара і скрыпка, дзе верш чаргуецца з музыкай. Слухачы былі ў захапленні. Паўтары гадзіны праляцелі, як імгненне,  усе здзівіліся, калі Міхась спытаў: “Колькі хвілін мы можам яшчэ выступаць?”. Такі цесны кантакт з аўдыторыяй ні кожны выступоўца можа наладзіць.  Атмасфера атрымалася па-сапраўднаму сямейная і душэўная.
На пытанне Міхася Бараноўскага: “Хто можа на памяць прачытаць вершы Максіма Багдановіча?”-  адразу знайшоўся смяльчак Уладзіслаў Бабарыка. Сябры яго падтрымалі і ён  прачытаў верш М. Багдановіча “Пагоня”. Дзеці былі не толькі слухачамі, але і ўдзельнікамі. Прагучаў верш Пімена Панчанкі “Родная мова” у цудоўным выкананні Марголіна Сяргея:
“ …Папрашу я і сонца, і неба: 

Мне не трэба
ні славы, ні хлеба, 
Асудзіце на безліч нягод. 
Толькі месяцаў назвы пакіньце, 
Назвы родныя роднай зямлі
,
 Пра якія з маленства ў блакіце 
Бор шуміць і пяюць жураўлі:
 
Студзень — з казкамі снежных аблокаў,
 
Люты — шчодры на сіні мароз,
 
Сакавік — з сакатаннем і сокам
 
Непаўторных вясновых бяроз,
 
Красавік — час маланак і ліўняў,
 
Травень — з першым каханнем, сяўбой,
 
Чэрвень — з ягаднаю зарой,
 
Ліпень — з мёдам,
 
З пшаніцаю — жнівень,
 
Спелы яблычны верасень,
 
Светлы кастрычнік
 
У празрыстасці чыстай, крынічнай,
 
Лістапад — залаты лістапад,
 
Снежань — першы густы снегапад...
 “.

 Старэйшыя  ўспомнілі, як праязныя білеты ў студзені былі аформлены па-руску і якую хвалю абурэння выклікала гэта навіна ў чытачоў.
Радкамі верша “Мова” Яўгеніі Янішчыц  адказала маленькая чытачка Маргарыта Тачыцкая :
“Нашу я любоў да цябе вялікую
У сэрцы сваім маленькім “.

Як кранальна чытала радкі верша “Роднае слова” Дануты Бічэль-Загнетавай Лучыновіч Аляксандра:
“…Шапталі яго сенажаць і дуброва,
Людзьмі перачутае,
Некаму новае,
Адзінае, дзіўнае, светлае слова –
Кахаю… кахаю…

Кекеляў Арцём не толькі даў правільны адказ, што гэта  за жанр паэзіі – хоку, якім карыстаўся і Максім Багдановіч, а і  з такой сардэчнасцю прачытаў верш “Мова” Міхася Лучанка,  што атрымаў вялікую падзяку ад гасцей сустрэчы.
Я падзяляю думку спадара Міхася, што выступоўцы, дзякуй Богу, чытаючы вершы дэманстравалі  вымаўленне слоў па-беларуску, а не па-руску. Мы ўдзячны  нашым гасцям Міхасю Бараноўскаму і  Надзеі Процька, падлеткам, якія чыталі вершы, за тое , што яны ў Міжнародны дзень роднай мовы  ўшанавалі  наша роднае беларускае слова.  
                                                                      
                                                                                              Дуброўская Людміла.

Комментариев нет:

Отправить комментарий