Вітаем
першы вераснёўскі дзень
Да нас у бібліятэку завітала вядомы беларускі аўтар Людміла Рублеўская.
Завітала, каб павіншаваць дзяцей з
першым верасня і падзяліцца сваімі ўспамінамі аб школе. Адным з самых яскравых
яе расказаў быў “Я, англійская каралева
і белыя пальчаткі”. Пачалося ўсё з таго, што стрыечны брат маці Людмілы “па абмену” на некалькі гадоў з сям’ёй быў
пасланы ў Англію. Яны дасылалі лісты,
дзе яе сястра хвалілася, як добра вучыцца ў ангельскай школе. Па просьбе сястры
бабуля звязала з тонкіх белых нітак летнія пальчаткі – бо менавіта ў такіх у Англіі сястрыца хадзіла ў школу. Такія ж пальчаткі былі звязаны і Людміле. І вось на першае верасня дзяўчынка была
ўрачыста выпраўлена ў савецкую школу з
арыстакратычным аксесуарам. Белыя
пальчаткі дзіўна спалучаліся з форменным фартушком і акцябрацкім значком, але ж
так ходзяць у Англіі. “ Чым я горшая?” –
думала Людміла. Але такі эксперымент,
інакш яго не назавеш, не быў адобраны ні аднакласнікамі, ні настаўнікамі. Больш
таго, за такую “выхадку” маці Людмілы
была выклікана ў школу. На гэтым і
скончылася школьная гісторыя з каралевай
і пальчаткамі.
Яшчэ дзеці даведаліся пра прывід, які жыве ў Ратушы. Здарылася гэтая
гісторыя ў авантурным 18-м стагоддзі, у “век плашча ды кінжала”. Адбылася яна з Міхалам Валадковічам, які
славіўся як буян, дуэлянт і аматар жаночага полу. Чаму і як так сталася, што ён стаў прывідам,
можна прачытаць у новай кнізе аўтаркі
“Ночы на плябанскіх млынах”.
Людміла Рублеўская, заканчваючы сустрэчу, прачытала некалькі вершаў і
пажадала дзецям вучыцца толькі на выдатна
Комментариев нет:
Отправить комментарий