Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



среда, 6 мая 2020 г.

Уладзіміру Ліпскаму з нагоды юбілею ад калектыву Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі імя М.Астроўскага


Паважаны Уладзімір Сцяпанавіч!
Віншуем Вас з юбілеем!
У гэты святочны для Вас дзень прыміце самыя цёплыя віншаванні ад супрацоўнікаў і чытачоў нашай бібліятэкі! Жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, дабрабыту Вам і вашай сям’і, прызнання і павагі шматлікіх чытачоў усіх узростаў, поспехаў у далейшай творчай і грамадскай дзейнасці!
Уладзімір Сцяпанавіч, маленькія чытачы нашай бібліятэкі вельмі любяць Вашы кнігі “МАЯ БЕЛАРУСЬ”, “Наша Маша” і кнігу “Бусева школка. Казкі” ў суаўтарстве з Раісай Баравіковай.

6 мая вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі святкуе 80-годдзе з дня нараджэння.
 Уладзімір Ліпскі — аўтар шматлікіх кніг прозы, дакументальных аповесцей, публіцыстыкі, мастацкіх твораў для дзяцей, галоўны рэдактар дзiцячых часопісаў «Вясёлка» і «Буся», ініцыятар Усебеларускага свята народнага гумару ў вёсцы Аўцюкі Гомельскай вобласці.
Уладзімір Сцяпанавіч вядомы грамадскі дзеяч, старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду, член Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці.
Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, літаратурных прэмій імя Янкі Маўра, Васіля Віткі, Аляксандра Грына, Міжнароднай прэміі імя Альберта Швейцара.
Асабісты сайт пісьменніка: www.lipskivs.by





Комментариев нет:

Отправить комментарий