Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



Показаны сообщения с ярлыком Читальный зал. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Читальный зал. Показать все сообщения

среда, 2 сентября 2015 г.

Які ў вас сёння настрой?

Госці сустрэчы  -  літаратарка, паэт Валерыя Кустава (таксама вядомая як Валярына) і   малады драматург Васіль Дранько-Майсюк.

– Які ў вас сёння настрой? У школе падабаецца,  найбольш якія урокі? - адразу спытаў Васіль.
Адказы:
- кепскі, добры.
- падабаецца фізкультура, яда ў буфеце, канікулы.
– Тады слухайце мяне, зараз абыграем гэты момант: “Я захожу , вітаюся з вамі, а вы мне паказвайце свой настрой; ціхенька  кажам  і паказваем “кепскі”, а потым мацней “добры”.
Настрой у вас палепшыўся і я раскажу трохі пра сябе. Я пішу п’есы. Хто быў у тэатры імя Максіма Горкага? 19 верасня раю схадзіць у тэатр на спектакль “Пясняр”. Героі п’есы – Пясняр (Уладзімір Мулявін), Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Цётка.
Уладзімір Мулявін зрабіў рэвалюцыю ў музыцы. Вядома, што калі Джордж Харысан, удзельнік славутага рок-гурта  “Битлз”,  пачуў песні “Песняроў” сказаў: - “Мулявін – гэта вялікі музыкант”.
Пытанне: “ Якіх беларускіх пісьменнікаў вы ведаеце?”
Адказы: “ Якуб Колас, Янка Купала, Максім Танк, Максім Багдановіч,  Максім Горкі.
Так, дарэчы наконт Горкага. Успомнім Цэнтральны дзіцячы парк, там стаіць помнік Горкаму з 1910 года. Чаму? Тут трэба ўспомніць гісторыю. 1910 год – Расійская імперыя вакол. Максім Горкі быў самы папулярны, уплывовы і багаты пісьменнік. Максім Горкі,  азнаёміўшыся з  вершамі  Коласа і Купалы, напісаў, што «У Беларусі ёсць два паэты: Якуб Колас і Янка Купала — вельмі цікавыя хлопцы! “.  Горкі  пераклаў на рускую мову верш Янкі Купалы “А хто там ідзе? ”.
Сёння сказалі б, што  Максім Горкі зрабіў добрую рэкламу беларускім паэтам.
– А што вы ведаеце пра Коласа? Ён жа да 70-ці  год калоў дровы, фізічна быў моцным чалавекам. І адзін з самых рамантычных паэтаў. Якуб Колас быў вельмі ўлюбчывым.  Напрыклад, у 1905 годзе ён быў закаханы ў  прыгожую дзяўчыну, тады ж яго за палітычныя погляды пасадзілі ў турму. Праз 2 дні да яго ў турму прыходзіць дзяўчына і кажа, што яна знайшла другога.  Яму толькі 27 год, такое расчараванне. Менавіта тады пачаў пісаць “Новую зямлю”. Гэта яго спасло, дзяўчына можа здрадзіць, а родная хата ніколі.
Давайце ўспомнім першыя радкі паэмы “Новая зямля”:

Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае убогай,
К табе я ў думках залятаю
І там душою спачываю.  

 Адчуйце рытміку верша. Чалавек ходзіць туды-сюды па камеры  і нараджаюцца радкі :“Мой родны кут …”.  Праца над паэмай спасла жыццё Якубу Коласу.
Дзе стаіць помнік Якубу Коласу? Хто аўтар?
Аўтар - скульптар Заір Азгур. Ён напісаў цудоўную кніжку пра беларускіх пісьменнікаў «Незабыўнае». Невялікая  па зместу кніжачка, раю прачытаць вам і будзеце добра ведаць беларускую літаратуру.
А калі быў у эвакуацыі ў Ташкенце пісаў шмат вершаў, прысвечаных перакладчыцы Святлане Сомавай.
Раю вучыць беларускія вершы, будзе добрая памяць.
Давайце разам скажам:
“Мы любім беларускую літаратуру, мы самыя крутыя васьмікласнікі, мы прыедзем дадому і даведаемся, а якімі ж радкамі заканчваецца паэма “Новая зямля”.
Валерыя Кустава:
-  Ці пішаце вы вершы?  Напрыклад радкі: “Я цябе люблю, я цябе кахаю”. Чуеце розніцу? Любіць можна маму, тату, літаратуру, а кахаць толькі любімага.
Сёння мы правядзём невялічкую віктарыну. Калі мне было 16 гадоў, Таварыства беларускай мовы праводзіла конкурс “Што можна рабіць па-беларуску?”. Я прапанавала варыянт: “Кахаць па-беларуску”. Як жа можна кахаць па-беларуску? Гэта значыць прызнавацца ў каханні па-беларуску і тут вельмі дапамагаюць вершы:  прызнавацца ў каханні вершамі беларускіх паэтаў. У мяне нават такі верш нарадзіўся «Каханне-дранік»:

Ня веру ў моркву-каханне,
веру ў каханне-дранік,
веру ў каханне-бульбу,
веру ў бульбоўнік кахання!

Веру ў каханне-паўстанне,
веру ў каханне-выгнанне,
веру ў каханне-дыханне.
Веру
ў каханне!

Вашы варыянты: «Што можна рабіць па-беларуску?»
Адказы:
– Размаўляць па-беларуску, святкаваць па-беларуску, жыць па-беларуску, капаць бульбу па-беларуску, чытаць вершы па-беларуску.
– А ці ёсць сярод вас хлопчык па імені Саша? Адзін, два, тры. А па-беларуску ваша імя  - Алесь.
Можа хто ўспомніць верш на беларускай мове?
Самая смелая Даша  (вучаніца 8 класа СШ № 155) чытае верш Рыгора Барадуліна Бацьку:
 Не выйшаў ты і ў гэты раз
 Мяне спаткаць, паднесці рэчы...
 Ля весніц, толькі зноў твой вяз
 Крануў галінкамі за плечы.

Яшчэ адзін конкурс: “Задайце пытанне і мы вызначым лепшае”.
Пытанняў было шмат: раскажыце пра сваё дзяцінства, якую п’есу першай напісаў Васіль, якія адзнакі атрымлівалі ў школе, у колькі гадоў прыйшло першае каханне, з чым вы ясце дранікі, колькі вам гадоў, да якога ўзросту вы будзеце пісаць  п’есы, які верш падабаецца на беларускай мове, колькі вершаў ведаеце на памяць, ці чыталі вы цалкам раман “Вайну і мір”, вашы любімыя паэты і пісьменнікі і вас мухі бесяць?

На ўсе пытанні  былі дадзены адказы, а  на пытанне “Вас мухі бесяць?” Валярына ўзгадала верш Ларысы Геніюш  “Верабей”.

Верабейка:
– Ціў-ціў-ціў! –
Муху дзюбаю злавіў.
А таму, што быў ён добры,
То з сябрамі падзяліў.
Елі муху ўсе са смакам.
Шчабяталі:
– Дзякуй!
– Дзякуй!

На просьбу пачытаць верш на польскай мове, Валярына прадэкламавала верш Адама Міцкевича «Літва, о айчына мая!». Васіль Дранько-Майсюк нагадаў свой любімы верш Пятра Глебкі “Ты падбірала лён і пела …”
Даша і тыя, хто задаваў цікавыя  пытанні, атрымалі ад Валярыны падарункі.
Вельмі годна і  нязмушана гаварылі нашы госці пра  беларускую літаратуру, пра сваю працу, чыталі любімыя вершы.

Дзякуй вялікі, Васіль і Валярына , за сустрэчу.

понедельник, 18 мая 2015 г.

ПОДЕЛИСЬ ТАЛАНТОМ С ДРУГОМ!

В рамках проекта «Поделись талантом  с другом» у нас прошел очередной мастер-класс по рукоделию. Дети вместе с родителями научились создавать  цветы из салфеток. Кроме того, участники узнали, какие удивительные вещи можно сделать, если использовать цветок, сделанный из салфетки, как элемент декора.   
К нам приходят за порцией хорошего настроения, а вдобавок приобретают новых друзей и умение создавать уникальные вещи своими руками.   




среда, 22 октября 2014 г.

"Герой нашего времени..."

21 октября в атмосфере дружеского общения проходила литературно-музыкальная встреча к 200-летию со дня рождения Михаила Юрьевича Лермонтова. Нашими гостями были  Чудов Валерий Иванович,  Свечникова Елена, Чумакова Анна, Кузьмичёва Наста и Шостак Адам. 
«Герой нашего времени», так называлось мероприятие. Прозаик, культуролог и поэты со всей ответственностью подошли к своим выступлениям. Не повторяясь, эмоционально провели параллель между героями Лермонтова и нашими современниками. 
Благодарим наших гостей за  душевность и большое желание поделиться личным опытом прочтения Михаила Лермонтова. Особая благодарность Анне Чумаковой за прекрасное музыкальное сопровождение.


Мы узнали, что любимое произведение Чудова Валерия – «Герой нашего времени», Шостака Адама  - стихотворение «Ангел», Свечниковой Елены – поэма «Демон», Анны Чумаковой – стихотворение «Тамара», Кузьмичёвой Насты – «Выхожу один я на дорогу…».
Предлагаем сравнить с результатами рейтинга прочтения произведений Лермонтова в Интернете:
2 место
«Бородино»
3 место
«Парус»
4 место
«Родина»



суббота, 29 октября 2011 г.

Тыдзень Максіма Багдановіча

Усе, хто хоць аднойчы шукаў у небе самую яркую зорку!
Усе, хто хоць калі-небудзь спыняўся і заміраў перад прыгожым!
Усе, хто любіць паэзію і з павагай ставіцца да роднага слова!

З 28 лістапада па 2 студзеня
запрашаем вас стаць удзельнікамі сапраўднага свята слова –
Тыдня ушанавання класіка беларускай паэзіі 
Максіма Багдановіча.
Паэт, перакладчык, публіцыст, літаратуразнаўца, Максім Багдановіч пакінуў пасля сябе найбагацейшўю літаратурную спадчыну.
9 снежня 2011 года Беларусь разам з усім літаратурным светам  адзначае 120-годдзе з дня нараджэння зоркі нашай нацыянальнай паэзіі. З гэтай нагоды Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя М. Астроўскага прадстаўляе шэраг мерапрыемстваў, якія бліжэй пазнаёмяць  цяперашніх і будучых чытачоў з жыццём і творчасцю славутага мастака слова.
28 лістапада адчыніце дзверы нашай бібліятэкі і апыніцеся ў свеце Максімавай паэзіі і… ў Мінску канца дзевятнаццатага-пачатку дваццатага стагоддзяў.
Слова самага рамантычнага паэта Беларусі будзе гучаць ў бібліятэцы ўвесь тыдзень.
Ўсіх, хто вырашыць зазірнуць на агеньчык, яшчэ у фае сустрэне музыка, на стварэнне якой кампазітараў розных часоў натхнялі Багдановічавы вершы.
А можа быць, у памяць аб значнай падзеі вы пажадаеце захаваць талісман – бодзі-арт на руцэ?
Само ж падарожжа у свет Максімавага слова пачнецца з выставы “Зорная постаць”, дзе, акрамя разнастайных матэрыялаў аб жыццёвым і творчым шляхах, чытачы знойдуць і саму літаратурную спадчыну Максіма Багдановіча (поўны збор твораў, асобныя выданні розных гадоў), і крытычныя артыкулы, даследаванні, пераклады твораў паэта на розныя мовы свету. Не пакінуць чытачоў абыякавымі вершы, “уплеценыя” ў вянок Максіму нашымі знакамітымі аўтарамі, іх разважанні аб яскравасці таленту і выключнасці ролі Багдановіча ў беларускай і сусветнай літаратуры.
“Абраннік лёсу” – такую назву атрымала выстава, размешчаная ў чытальнай зале. З артыкулаў, змешчаных ў разнастайных часопісах, паўстае перад намі Максім-літаратуразнаўца, Максім-перакладчык, Максім – чалавек. Жадаеце больш даведацца аб перыпетыях складанага лёсу? Пачуць меркаванні, паўдзельнічаць ў маўклівых спрэчках, разам з аўтарамі артыкулаў паразважаць аб тым, колькі яшчэ мог стварыць мастак слова, калі б лёс адмераў яму крыху больш гадоў? Калі ласка!
І памятайце: кніга – амаль жывая істота. Яна прагне цеплыні чалавечых рук, таму нашы выставы – не статычныя экспазіцыі, якія можна толькі разглядаць. Падыходзьце, гартайце, уладкоўвайцеся паўтульней – чытайце! Няхай у гэты дзень з вамі будуць цёплыя і па-чалавечы простыя радкі.
Знаёміцца з матэрыяламі выставы можна да канца снежня. 
29 лістапада разам з тымі, хто пажадае завітаць на літаратурна-музычную кампазіцыю “Святло яго душы”, мы перанясемся ў мінўлае, каб – старонка за старонкай – “перагартаць” біяграфію Максіма Багдановіча, успомніць, а штосьці , мабыць, і адкрыць для сябе. Распавядаць пра лёс паэта немагчыма без яго вершаў. Яны будуць гучаць ў зале ў выкананні нашых юных чытачоў і усіх тых, хто проста пажадае пачытаць “для душы”. Спадзяемся, што  слухачам і ўдзельнікам  давядзецца атрымаць асалоду ад дзіўнага сугучча пранікнёнага слова і музыкі.
30 лістапада ўсе, каго вабяць па-чалавечы простыя і адначасова вечныя тэмы творчасці Максіма Багдановіча, хто любіць слухаць вершаванае слова і верыць ў яго прыгажосць, запрашаюцца на  чытанне-імпрэзу “Дзеці чытаюць Багдановіча.” Вас чакае жывы гук! Песні на вершы нашага вялікага суайчынніка і самі вершы прагучаць ў выкананні юных прыm3;ільнікаў творчасці паэта.  А можа быць,  у вашым? На памяць  ці з бессмяротнага “Вянка” – калі ласка,  чытайце, далучайцеся да свята і нашай агульнай спадчыны!
1 снежня нашы госці змогуць пачуць… гісторыю кахання. Часам сумную, але хіба без суму магчыма сапраўднае шчасце? Калісьці яно “нясмела глянула”, пранікла ў паэтава жыццё, у сваю чаргу выклікаўшы да жыцця самыя шчырыя вершы.  Пра іх, пра светлае пачуццё і зорку Венеру над лёсам Максіма чытачы змогуць даведацца і паразважаць у час літаратурна-музычнага рандэву “Учора шчасце толькі глянула нясмела”.
 2 снежня  ўсім жадаючым прапануецца  “падарожжа” па Максімавых мясцінах. На некаторы час бібліятэчныя залы стануць гарадамі і мястэчкамі, ў якіх жыў і па якіх вандраваў вялікі паэт. Супрацоўнікі бібліятэкі, ператварыўшыся ў сапраўдных гідаў, правядуць вас шляхамі Багдановіча, раскажуць пра радавод паэта, пачатак і росквіт літаратурнай дзейнасці; пра  людзей, якімі ён даражыў, з якімі так ці інакш звязваўся яго лёс. І, хаця адбудзецца гэта падарожжа ў залах бібліятэкі,  мы шчыра спадзяемся, што ўсе, каго цікавяць гарады і мястэчкі, з якімі звязаны лёс паэта, змогуць зрабіць своеасаблівыя ўласныя адкрыцці.

Будзьце з намі ў тыдзень, калі зорка Венера асабліва шчодра дзеліцца з людзьмі сваім святлом!


Данелян Н.С., 
библиотекарь отдела обслуживания

понедельник, 5 сентября 2011 г.

Школьная перемена

 В День знаний вступил в силу Кодекс Республики Беларусь об образовании - первая в мире конституция сферы обучения и воспитания, призванная стоять на страже интересов учащихся и преподавателей.
Но почему подростки и их родители обеспокоились? Начитались на интернет-форумах страшных заголовков? Прежде чем посыпать голову пеплом, может, перечитаем Кодекс вместе с газетой  "Переходный возраст" №33 от 02.09.2011г.
Из статьи "Школьная перемена" можно узнать о нарушениях и наказаниях, о досрочном переводе в следующий класс, о том, как можно исправить годовую оценку и др.

В этом же выпуске:
  • Что в гардеробе первой модницы школы?
  • Кинопремьеры сентября
  • Советы юным литераторам  и многое другое 
 Спрашивайте газету в ИнтеллектКамбузе (Читальный зал для читателей от 12 лет)

среда, 11 мая 2011 г.

А глаз - как у орла!

Повышенную нагрузку на зрение испытывает в настоящее время подавляющее большинство людей, причём независимо от того, являются ли они пользователями компьютера или нет: газеты, журналы, книги, телевизор и прочие "глазные" раздражители никак не способствуют здоровью глаз. Однако работа на компьютере имеет особенность, которая невыгодно отличает её от того же чтения с бумажных носителей, ведь на бумаге человек видит изображение, которое создано с помощью непрерывных линий, а то же самое на экране монитора формируется из отдельных постоянно мерцающих точек, и этот факт многократно повышает нагрузку на зрение.
Однако не всё так безнадёжно. Но компьютер может не только портить наши глаза. но и заботиться о них . В настоящее время существует множество программ, предназначенных для сохранения зрения: "Корректор зрения" 1.0, Anti-EyeStrain 2.72, Break Time 2.1, Computer and Vision 2.7, Eyes Guard 1.1

Подробнее об этих программах читайте в журнале "Мой компьютер" №7 за 2011г.