Усе, хто хоць аднойчы шукаў у небе самую яркую зорку!
Усе, хто хоць калі-небудзь спыняўся і заміраў перад прыгожым!
Усе, хто любіць паэзію і з павагай ставіцца да роднага слова!
Усе, хто хоць калі-небудзь спыняўся і заміраў перад прыгожым!
Усе, хто любіць паэзію і з павагай ставіцца да роднага слова!
З 28 лістапада па 2 студзеня
запрашаем вас стаць удзельнікамі сапраўднага свята слова –
Тыдня ушанавання класіка беларускай паэзіі
Максіма Багдановіча.
Паэт, перакладчык, публіцыст, літаратуразнаўца, Максім Багдановіч пакінуў пасля сябе найбагацейшўю літаратурную спадчыну.
9 снежня 2011 года Беларусь разам з усім літаратурным светам адзначае 120-годдзе з дня нараджэння зоркі нашай нацыянальнай паэзіі. З гэтай нагоды Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя М. Астроўскага прадстаўляе шэраг мерапрыемстваў, якія бліжэй пазнаёмяць цяперашніх і будучых чытачоў з жыццём і творчасцю славутага мастака слова.
28 лістапада адчыніце дзверы нашай бібліятэкі і апыніцеся ў свеце Максімавай паэзіі і… ў Мінску канца дзевятнаццатага-пачатку дваццатага стагоддзяў.
Слова самага рамантычнага паэта Беларусі будзе гучаць ў бібліятэцы ўвесь тыдзень.
Ўсіх, хто вырашыць зазірнуць на агеньчык, яшчэ у фае сустрэне музыка, на стварэнне якой кампазітараў розных часоў натхнялі Багдановічавы вершы.
А можа быць, у памяць аб значнай падзеі вы пажадаеце захаваць талісман – бодзі-арт на руцэ?
А можа быць, у памяць аб значнай падзеі вы пажадаеце захаваць талісман – бодзі-арт на руцэ?
Само ж падарожжа у свет Максімавага слова пачнецца з выставы “Зорная постаць”, дзе, акрамя разнастайных матэрыялаў аб жыццёвым і творчым шляхах, чытачы знойдуць і саму літаратурную спадчыну Максіма Багдановіча (поўны збор твораў, асобныя выданні розных гадоў), і крытычныя артыкулы, даследаванні, пераклады твораў паэта на розныя мовы свету. Не пакінуць чытачоў абыякавымі вершы, “уплеценыя” ў вянок Максіму нашымі знакамітымі аўтарамі, іх разважанні аб яскравасці таленту і выключнасці ролі Багдановіча ў беларускай і сусветнай літаратуры.
“Абраннік лёсу” – такую назву атрымала выстава, размешчаная ў чытальнай зале. З артыкулаў, змешчаных ў разнастайных часопісах, паўстае перад намі Максім-літаратуразнаўца, Максім-перакладчык, Максім – чалавек. Жадаеце больш даведацца аб перыпетыях складанага лёсу? Пачуць меркаванні, паўдзельнічаць ў маўклівых спрэчках, разам з аўтарамі артыкулаў паразважаць аб тым, колькі яшчэ мог стварыць мастак слова, калі б лёс адмераў яму крыху больш гадоў? Калі ласка!
І памятайце: кніга – амаль жывая істота. Яна прагне цеплыні чалавечых рук, таму нашы выставы – не статычныя экспазіцыі, якія можна толькі разглядаць. Падыходзьце, гартайце, уладкоўвайцеся паўтульней – чытайце! Няхай у гэты дзень з вамі будуць цёплыя і па-чалавечы простыя радкі.
Знаёміцца з матэрыяламі выставы можна да канца снежня.
29 лістапада разам з тымі, хто пажадае завітаць на літаратурна-музычную кампазіцыю “Святло яго душы”, мы перанясемся ў мінўлае, каб – старонка за старонкай – “перагартаць” біяграфію Максіма Багдановіча, успомніць, а штосьці , мабыць, і адкрыць для сябе. Распавядаць пра лёс паэта немагчыма без яго вершаў. Яны будуць гучаць ў зале ў выкананні нашых юных чытачоў і усіх тых, хто проста пажадае пачытаць “для душы”. Спадзяемся, што слухачам і ўдзельнікам давядзецца атрымаць асалоду ад дзіўнага сугучча пранікнёнага слова і музыкі.
30 лістапада ўсе, каго вабяць па-чалавечы простыя і адначасова вечныя тэмы творчасці Максіма Багдановіча, хто любіць слухаць вершаванае слова і верыць ў яго прыгажосць, запрашаюцца на чытанне-імпрэзу “Дзеці чытаюць Багдановіча.” Вас чакае жывы гук! Песні на вершы нашага вялікага суайчынніка і самі вершы прагучаць ў выкананні юных прыm3;ільнікаў творчасці паэта. А можа быць, у вашым? На памяць ці з бессмяротнага “Вянка” – калі ласка, чытайце, далучайцеся да свята і нашай агульнай спадчыны!
1 снежня нашы госці змогуць пачуць… гісторыю кахання. Часам сумную, але хіба без суму магчыма сапраўднае шчасце? Калісьці яно “нясмела глянула”, пранікла ў паэтава жыццё, у сваю чаргу выклікаўшы да жыцця самыя шчырыя вершы. Пра іх, пра светлае пачуццё і зорку Венеру над лёсам Максіма чытачы змогуць даведацца і паразважаць у час літаратурна-музычнага рандэву “Учора шчасце толькі глянула нясмела”.
2 снежня ўсім жадаючым прапануецца “падарожжа” па Максімавых мясцінах. На некаторы час бібліятэчныя залы стануць гарадамі і мястэчкамі, ў якіх жыў і па якіх вандраваў вялікі паэт. Супрацоўнікі бібліятэкі, ператварыўшыся ў сапраўдных гідаў, правядуць вас шляхамі Багдановіча, раскажуць пра радавод паэта, пачатак і росквіт літаратурнай дзейнасці; пра людзей, якімі ён даражыў, з якімі так ці інакш звязваўся яго лёс. І, хаця адбудзецца гэта падарожжа ў залах бібліятэкі, мы шчыра спадзяемся, што ўсе, каго цікавяць гарады і мястэчкі, з якімі звязаны лёс паэта, змогуць зрабіць своеасаблівыя ўласныя адкрыцці.
Будзьце з намі ў тыдзень, калі зорка Венера асабліва шчодра дзеліцца з людзьмі сваім святлом!
Данелян Н.С.,
библиотекарь отдела обслуживания
Данелян Н.С.,
библиотекарь отдела обслуживания