Сёлета спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння сапраўднага
брэнда беларускай літаратуры - пісьменніка Якуба Коласа. Да гэтай даты музей Я.
Коласа, што ў Мінску, распачынае грамадска-літаратурную акцыю
“130 прысвячэнняў
Песняру”.
Паўдзельнічаць можа кожны! Да 1 верасня 2012 года дасылайце
свае творы (вершы, прозу, п’есы), прысвечаныя Якубу Коласу. Аб’ём тэкстаў – да
40 тысяч знакаў з прабеламі. Дасылаць тэксты трэба на электронны адрас музея
альбо на паштовую скрыню:
з пазнакай “130 прысвячэнняў”.
Паведаміце інфармацыю пра сябе: імя і прозвішча, род
заняткаў, кантактныя дадзеныя (электронны адрас, паштовы адрас – калі
неабходна, мабільны ці стацыянарны тэлефон).
Усе творы будуць чытаць і ацэньваць пісьменнікі,
літаратурныя крытыкі, вучоныя-коласазнаўцы. Творы, што будуць прызнаныя сябрамі
журы найлепшымі, будуць агучаныя ў лістападзе падчас святочных мерапрыемстваў.
Самыя цікавыя работы будуць апублікаваныя ў зборніку “130 прысвячэнняў Песняру”,
што выйдзе з друку напрыканцы бягучага года. Усіх ўдзельнікаў адзначаць
памятнымі падарункамі з Дома-музея Якуба Коласа.
Ася Паплаўская, TUT.BY
http://news.tut.by/culture/291957.html