Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



понедельник, 5 ноября 2012 г.

Мастацтва шчырага дыялога



Героямі кнігі піcьменніка і журналіста Зіновія Прыгодзічa сталі вядомыя ў краіне людзі
На прэзентацыю выдання “Постаці: з цэлым народам гутарку весці”, якая нядаўна ладзілася ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі, прыйшлі як чытачы, так і тыя, пра каго Зіновій Кірылавіч напісаў. Народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржпрэміі Марыя Захарэвіч, вядомы даследчык культуры прафесар, лаўрэат Дзяржпрэміі Адам Мальдзіс, заслужаны дзеяч мастацтваў, народны мастак Беларусі Георгій Паплаўскі, лаўрэат Дзяржпрэміі рэжысёр Валерый Анісенка расказвалі пра свае сустрэчы з аўтарам. Падкрэслівалі: яму ўласціва, акрамя пісьменніцкага таленту, яшчэ і вялікая адказнасць, сардэчнасць, тактоўнасць. А ў ролі вядучага на прэзентацыі выступіў сам Зіновій Прыгодзіч — член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза журналістаў, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, галоўны рэдактар сямейнага часопіса “Гаспадыня”.
На сустрэчы гучала меркаванне, што інтэрв’ю, шчырыя дыялогі сучаснікаў — вельмі цікавы для чытачоў жанр. Суразмоўцы раскрываюць невядомыя грані характараў, дзеляцца думкамі па надзённых праблемах жыцця ў соцыуме. Паступіла аўтару і цікавая прапанова: правесці, паводле архіўных рукапісаў і дакументаў, такога роду інтэрв’ю-эсэ, каб расказвалі пра сябе, сваю эпоху, напрыклад, Якуб Колас, Янка Купала, Пётр Машэраў…
Безумоўна, у жанры інтэрв’ю вельмі шмат залежыць ад таго, хто вядзе размову, задае пытанні. Зіновій Прыгодзіч умее наладзіць душэўны кантакт з суразмоўцам, знайсці правільную інтанацыю гутаркі.
У кнізе “Постаці: з цэлым народам гутарку весці” падаюцца творчыя партрэты дзесяці вядомых дзеячаў беларускай культуры. Пры тым прадстаўлены розныя сферы культурнай прасторы: гісторыка-архітэктурная спадчына, тэатр, літаратура, музыка, жывапіс, скульптура. Кніга расказвае пра тых, каго можна назваць падзвіжнікамі беларускай культуры. Калега Зіновія Прыгодзіча, журналіст і пісьменнік, галоўны рэдактар газеты “Звязда” Алесь Карлюкевіч, які напісаў цёплую прадмову да кнігі, слушна заўважыў на прэзентацыі: менавіта асобы і ствараюць культуру. Сёння, напрыклад, цяжка ўявіць беларускую літаратуру без рознажанравых кніжак Янкі Сіпакова, з якім Зіновія Кірылавіча на працягу доўгіх гадоў звязвала моцнае сяброўства. Янка Сіпакоў пайшоў з жыцця летась, але засталіся яго ўнікальныя кнігі паэзіі і прозы, як і партрэт-інтэрв’ю сябра “Гэта ж якая радасць — ствараць жыццё!”
У кнізе чытач знойдзе шмат цікавых гісторый, малавядомых фактаў з жыцця герояў. Аўтар далікатна падае іх асабістыя меркаванні, дэталі з прыватнага жыцця. Як прызнаўся Зіновій Кірылавіч, падрыхтоўка кнігі пачалася з яго гутаркі з Васілём Быкавым. Потым у часопісе “Полымя” пад рубрыкай “Постаці” друкаваліся яго інтэрв’ю з іншымі вядомымі людзьмі. А пасля сябры параілі сабраць усе іх у адной кнізе.
Хораша прагучалі на вечарыне і вершы Зіновія Прыгодзіча, а таксама песня “Русалачка” на яго словы ў выкананні барда Зміцера Пятровіча. Пад час прэзентацыі Зіновій Прыгодзіч перадаў у дар Нацыянальнай бібліятэцы кнігу са сваім аўтографам.

Малей, Л. Мастацтва шчырага дыялога /Людміла Малей // Голас Радзімы. - 2012. - 12 крас. - С. 4.

Кнігу можна ўзяць дадому ў бібліятэцы на старэйшым абанеменце.

Комментариев нет:

Отправить комментарий