На пытанне Міхася Бараноўскага: “Хто можа на
памяць прачытаць вершы Максіма Багдановіча?”-
адразу знайшоўся смяльчак Уладзіслаў Бабарыка. Сябры яго падтрымалі і ён
прачытаў верш М. Багдановіча “Пагоня”.
Дзеці былі не толькі слухачамі, але і ўдзельнікамі. Прагучаў верш Пімена
Панчанкі “Родная мова” у цудоўным выкананні Марголіна Сяргея:
“ …Папрашу я і сонца, і неба:
Мне не трэба ні славы, ні хлеба,
Асудзіце на безліч нягод.
Толькі месяцаў назвы пакіньце,
Назвы родныя роднай зямлі,
Бор шуміць і пяюць жураўлі:
Студзень — з казкамі снежных аблокаў,
Люты — шчодры на сіні мароз,
Сакавік — з сакатаннем і сокам
Непаўторных вясновых бяроз,
Красавік — час маланак і ліўняў,
Травень — з першым каханнем, сяўбой,
Чэрвень — з ягаднаю зарой,
Ліпень — з мёдам,
З пшаніцаю — жнівень,
Спелы яблычны верасень,
Светлы кастрычнік
У празрыстасці чыстай, крынічнай,
Лістапад — залаты лістапад,
Снежань — першы густы снегапад... “.
Старэйшыя
ўспомнілі, як праязныя білеты ў студзені былі аформлены па-руску і якую
хвалю абурэння выклікала гэта навіна ў чытачоў.
Радкамі верша “Мова” Яўгеніі Янішчыц адказала маленькая чытачка Маргарыта Тачыцкая
:
“Нашу я любоў да цябе вялікую
У сэрцы сваім маленькім “.
Як кранальна чытала радкі верша “Роднае слова”
Дануты Бічэль-Загнетавай Лучыновіч Аляксандра:
“…Шапталі яго сенажаць і дуброва,
Людзьмі перачутае,
Некаму новае,
Адзінае, дзіўнае, светлае слова –
Кахаю… кахаю…
Кекеляў Арцём не толькі даў правільны адказ, што
гэта за жанр паэзіі – хоку, якім
карыстаўся і Максім Багдановіч, а і з
такой сардэчнасцю прачытаў верш “Мова” Міхася Лучанка, што атрымаў вялікую падзяку ад гасцей сустрэчы.
Я падзяляю думку спадара Міхася, што выступоўцы,
дзякуй Богу, чытаючы вершы дэманстравалі вымаўленне слоў па-беларуску, а не па-руску. Мы
ўдзячны нашым гасцям Міхасю Бараноўскаму
і Надзеі Процька, падлеткам, якія чыталі
вершы, за тое , што яны ў Міжнародны дзень роднай мовы ўшанавалі
наша роднае беларускае слова.
Дуброўская
Людміла.