
Спадар Міхаіл
прэзентаваў свае вершы са зборніка “Мой дзень пачынаецца” (2015) , а спадарыня Ганна прэзентавала свой новы зборнік вершаў “Пред …чувствие” (2015).
Навучэнцы
ліцэя № 10 цікавіліся любімымі аўтарамі выступоўцаў, кнігамі і фільмамі, якія іх займаюць. Уважліва
слухалі тых, хто абраў паэзію справай
свайго жыцця.
Міхаіл
Бараноўскі параіў абавязкова прачытаць кнігу Уладзіміра Караткевіча “Ладдзя
роспачы” і наведаць гарадзішча Замэчак у Заслаўі.
Ганна
Мартынчык нагадала вершы Сяргея Ясеніна, Роберта Раждзественскага і Чарльза
Букоўскага, якія падабаюцца ёй.
На памяць
чытачам нашай бібліятэкі госці сустрэчы пакінулі свае аўтографы. Вялікі дзякуй
за цудоўныя вершы і да новых сустрэч!
Комментариев нет:
Отправить комментарий