Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



Показаны сообщения с ярлыком бард. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком бард. Показать все сообщения

пятница, 18 марта 2016 г.

Працягваем знаёмства з маладымі паэтамі

17 сакавіка у Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы адбылася  сустрэча з  навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, паэтам, бардам Міхаілам Бараноўскім і  паэткай, лаурэатам міжнароднай літаратурнай прэміі імя Сяргея  Ясеніна Ганнай Мартынчык. 

Спадар Міхаіл прэзентаваў свае вершы са зборніка “Мой дзень пачынаецца” (2015) ,  а спадарыня Ганна  прэзентавала свой новы зборнік вершаў  “Пред …чувствие” (2015).
Навучэнцы ліцэя № 10 цікавіліся  любімымі аўтарамі  выступоўцаў, кнігамі  і фільмамі, якія іх займаюць. Уважліва слухалі  тых, хто абраў паэзію справай свайго жыцця.
Міхаіл Бараноўскі параіў абавязкова прачытаць кнігу Уладзіміра Караткевіча “Ладдзя роспачы” і наведаць гарадзішча Замэчак у Заслаўі.
Ганна Мартынчык нагадала вершы Сяргея Ясеніна, Роберта Раждзественскага і Чарльза Букоўскага, якія падабаюцца ёй.


На памяць чытачам нашай бібліятэкі госці сустрэчы пакінулі свае аўтографы. Вялікі дзякуй за цудоўныя  вершы і да новых сустрэч!

пятница, 26 февраля 2016 г.

Ганна Чумакова

25 лютага ў бібліятэцы выступіла паэтка, бард Ганна Чумакова.

Для нас вельмі важна, каб падлеткі бачылі і чулі маладых аўтараў, якія пішуць сёння для іх на беларускай мове.
Рады, што адбылося знаёмства з адным з аўтараў цудоўнага зборніка  прозы і паэзіі маладых “Мой дзень пачынаецца”. Спадзяёмся, што падлеткам запомнілася Ганна Чумакова, іх зацікаўленасць добра бачна па здымках  з сустрэчы. Спадарыня Ганна  вельмі прыгожа спявала, гэта былі песні на яе вершы з кнігі “Мой анёл прысніў мяне”. Песні пад акампанемент гукаў гітары і музычных інструментаў,  якія ствараюць гук дажджу і грому (дапамагалі двое самых смелых) спадабаліся, а патрымаць у руках незвычайныя музычныя інструменты захацелася ўсім.
Атмасфера сустрэчы была душэўная.  Напрыканцы Ганна прачытала свой верш “Тры словы” і пажадала падлеткам , каб у іх жыцці былі заўсёды тры ахоўнікі, тры анёлы ­– ВЕРА, НАДЗЕЯ, ЛЮБОЎ.
Дзякуй, спадарыня Ганна! Было шчыра і цікава!


Пра сябе Ганна гаворыць так:
Нарадзілася 7 жніўня 1984 года ў горадзе Рагачове Гомельскай вобласці. Там скончыла сярэднюю школу №6 і літаратурную студыю «Дакрананне» пад кіраўніцтвам Ю.П.Арыстава.
У 2006 годзе атрымала спецыяльнасць настаўніка беларускай мовы і літаратуры ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф.Скарыны.
З 2007 года жыву і працую ў Менску.

Паэтка, бард, рамеснік.
З 2009 году займаюся дэкорам, афармляю  прадметы інтэр’еру, ствараю вясельную атрыбутыку. Працую ў розных тэхніках і накірунках, асабліва захапляюся дэкупажам. Таксама цікаўлюся самаробным мылам.
З’яўляюся экспертам у сферы ўпакоўкі падарункаў.
Дэвіз жыцця і творчасці: Ад пяшчоты рук – да радасці сэрца!!!