Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



среда, 25 октября 2017 г.

“Якуб Колас. Няпросты шлях класіка”

24 кастрычніка ў бібліятэцы  для навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя № 10 будаўніцтва імя І.М. Жыжаля адбылася імпрэза “Якуб Колас. Няпросты шлях класіка”, прымеркаваная да 135-годдзя пісьменніка.
Рэжысёр, акцёр, літаратурны рэдактар Васіль Дранько-Майсюк звярнуўся да будучых будаўнікоў са словамі:
“Памятаеце бронзавую фігуру Якуба Коласа на  плошчы яго імя ?  Скульптар Заір Азгур успамінаў, што Якуб Колас быў падобны на мушкецёра Аляксандра Дзюма.”
Спадар Васіль падзяліўся побытавымі падрабязнасцямі жыцця   Якуба Коласа:
“Ён быў худы, падцянуты, моцны чалавек, любіў дужацца, захапляўся жанчынамі, не любіў горад і быў зусім не падобны на Янку Купалу. Апошнія 10 гадоў жыцця Якуб Колас цяжка хварэў, 26 разоў перахварэў запаленнем лёгкіх. Менавіта хрэстаматыйную  знешнасць гэтага перыяду жыцця мы і памятаем.”
Якуб Колас пісаў: “Чытайце “Новую зямлю” і “На росстанях”, “Сымона-музыку”, усё маё і ўвесь я сам – там. ” Самая аўтабіяграфічная паэма Якуба Коласа – “Сымон-музыка”. 
Васіль Дранько-Майсюк  чытаў вершы Якуба Коласа і расказваў цікавыя факты  з яго жыцця. Народны паэт, акадэмік, адзін з заснавальнікаў літаратурнай  беларускай мовы цяжка перажываў стан беларускай мовы. З раніцы ў дзень сьмерці, 13 жніўня 1956 году,  ён занёс у камітэт партыі Беларусі  ліст пра стан беларускай мовы. Апошні твор  беларуса Якуба Коласа – ліст у абарону роднай мовы.

Комментариев нет:

Отправить комментарий