Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



четверг, 15 февраля 2018 г.

“Дзіцячы атлас Беларусі”

15 лютага ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы адбылася цікавая прэзентацыя. Паліна Грынчанка прадставіла сваю кнігу “Дзіцячы атлас Беларусі”. Атлас быў выдадзены ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”.
Вучні  мінскай школы №67    3-іх класаў вельмі ўважліва слухалі спадарыню Паліну, якая расказала пра стварэнне ўнікальнай кнігі. Атлас апавядае пра звяроў, птушак, насякомых і павукоў, жыхароў вадаёмаў,  пра расліны і грыбы, пра народную культуру, архітэктурныя і гістарычныя славутасці. Для дзяцей будзе цікава даведацца пра сем загадак, якія таксама змешчаны ў кнізе.  Неверагодныя факты і яркія ілюстрацыі, размешчаныя на старонках кнігі, зацікавяць не толькі малых чытачоў, але і дарослых.

Пытанні віктарыны і загадкі спадабаліся дзецям, самыя ўважлівыя з якіх атрымалі падарункі. Два хлопчыка вельмі ўразілі спадарыню Паліну, калі расказалі ўрыўкі з кнігі напамяць. Сустрэча атрымалася добрай і шчырай.









Комментариев нет:

Отправить комментарий