Мінск
Мой Мінск, мая сталіца,
Мой лёс, маё жыццё.
Як у небе бліскавіца,
Кранаеш сэрца ты маё.
Табой адным я ганаруся,
Любімым, мілым, дарагім.
Прыгажосцю тваёй дзіўлюся,
Ты будзеш вечна маладым!
Мой горад, мая любоў!
Заўжды сумую без цябе.
З усіх сталіц і гарадоў
Такога больш няма нідзе!
Мой Мінск — герой,
Праслаўлены ў баі!
За мірнае неба над галавой
Мы сцяг Перамогі ўзнялі!
Цябе душой я адчуваю,
Блакітны погляд твой.
Табе малітвы прысвячаю,
Хачу заўжды я быць з табой! Уладзімір Пакладок
#праздникгорода #минск2019 #мінск #минск #читателибиблиотеки #детиминска #викторина #интересныефакты #цсдб_минск #вершыпрамінск #вершы #выставкавбиблиотеке
Комментариев нет:
Отправить комментарий