А на Купалу
На добрыя годы,
На цеплыя росы,
На хлебы-ураджаі..
Ой, рана-рана на Яна
Да хораша сонейка гуляла,
І зямля стагнала з Купала,
Дарожка звінела ад песен…
У ноч з 6 на 7 ліпеня ў Беларусі адзначаецца адно з
найбольш яскравых і паэтычных святаў – Купалле. У старажытнасці яно было прымеркавана да летняга
сонцастаяння, святкавалася ў гонар сонца, якое ў гэты час дасягала свайго
апагею. Адзначалася як свята найвышэйшага росквіту жыватворных сіл зямлі, у
першую чаргу расліннасці, збажыны. Характарызавалася комплексам абрадаў,
павер'яў, любоўнай і аграрнай варажбой.
Першае ўпамінанне пра свята ёсць
у Цвярскім летапісу пад 1175
г .
Яшчэ днём дзяўчаты ішлі на луг, у
поле збіраць купальскія (святаянскія) зёлкі — багаткі, руту, браткі, папараць,
васількі, купену і інш. Лічылася, што зёлкі, сабраныя на купалле, маюць
асаблівую лекавую моц. Частку іх пакідалі ў хаце на лекі, на ўжытак у ежу,
некаторыя (ім надавалася ахоўнае значэнне) утыркалі ў сцены будынка, частку
выкарыстоўвалі на вянкі для купальскага гадання. Цэнтральнае месца сярод
абрадаў і гульняў купалля займала купальскае вогнішча. Хлопцы загадзя
рыхтаваліся раскладваць купальскі агонь. Для гэтага па ўсёй вёсцы, мястэчку
збіралі старыя рэчы (паношаную вопратку, атопкі, старыя колы, клёпкі ад бочак,
леташнюю кудзелю) і вывозілі на абранае для ўрачыстасці месца: узлесак, паляну,
высокі рачны бераг, выган, узмежак пры жыце.
Ha купалле моладзь звычайна
выпраўлялася з купальскімі песнямі, заклікала ўсіх ісці на гулянне. Пры агні
гатавалі абрадавую вячэру: яечню, верашчаку, кулагу (страва з мукі), варэнікі.
У старажытнасці купальскі агонь раскладвалі, тручы кавалкі дрэва адзін аб
адзін. Адначасова ўздымалі на высокім шасце прамасленае запаленае кола, што,
відаць, сімвалізавала сонца. Вакол купальскага агню моладзь вадзіла карагоды,
пераскаквала цераз агонь, купалася ў рэчцы, качалася па pace (ачышчальная
магія), варажыла на вянках, якія дзяўчаты і хлопцы пускалі на рачную плынь,
загадваючы на будучага мужа і жонку, наогул замужжа.
У аснове ўсей купальскай
абраднасці ляжыць пакланенне нашых прашчураў сонцу (агню), вадзе і расліннасці.
Паводле легенды ў купальскую ноч
нiбы расцвітае кветка папараці, і той, хто яе
адшукае, можа авалодаць усімі зямнымі скарбамі: будзе
багаты і шчаслівы, атрымае дар разумець мову звяроў, птушак, дрэў, раслін. Але здабыць яе вельмі цяжка: у самую поўнач, калі яна
павінна раскрыцца, прыходзіць мацнейшая навальніца, зіхаціць бліскавіца,
грыміць гром, і таму, хто асмельваецца сарваць кветку, здаюцца розныя пачвары,
якія імкнуцца ўсяляк перашкодзіць задумам чалавека. A калi ўдавалася сарваць
кветку, дык павінен быў не аглядваючыся ісці дадому і не звяртаць увагі ні на пагрозы,
ні на зманлівыя абяцанні, якімі ведзьмы імкнуліся прымусіць чалавека азірнуцца.
Інакш, кветка ў адзін момант прападзе.
http://www.gants-region.info/index/kupalle/0-1341
http://www.belintourist.com/rus/learn_about_belarus/traditions/kupal/
http://www.gants-region.info/index/kupalle/0-1341
http://www.belintourist.com/rus/learn_about_belarus/traditions/kupal/
Комментариев нет:
Отправить комментарий