Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



понедельник, 15 октября 2012 г.

Беларускія кнігі атрымалі ў Маскве 10 дыпломаў


Сярод назваў беларускіх кніг-пераможцаў — «Беларускі фальклор», «Britannica. Настольная энциклопедия», «Российская империя в цвете 1909‑1915».


Дзесяць дыпломаў атрымалі беларускія выданні на IV Міжнародным конкурсе «Мастацтва кнігі», які праходзіў 9‑10 жніўня ў Маскве.

Двухтомная энцыклапэдыя «Беларускі фальклор» выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі» заваявала дыплом першай ступені ў намінацыі «Мае ўнівэрсітэты».



У гэтай самай намінацыі дыплом трэцяй ступені атрымала кніга «Мужчынскi касцюм на Беларусi» выдавецтва «Беларусь».

У намінацыі «Наш сучаснік» дыпломам трэцяй ступені ўганараваная сэрыя з трох кніг «Жыццё знакамiтых людзей Беларусi» выдавецтва «Мастацкая лiтаратура».

Уладальнікам дыплому другой ступені ў намінацыі «Кніга — дзецям» стала кніга «Дикие лебеди» (Г. Х. Андэрсэна) выдавецтва мінскага Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра.

У намінацыі «Аддрукавана ў Садружнасці» дыплом першай ступені атрымаў альбом «Почтовые марки Республики Беларусь» (друкарня «Прынтцім‑Пак»), дыплўм трэцяй ступені — энцыкляпэдыя «Britannica. Настольная энциклопедия» («Паліграфкамбінат ім. Я.Коласа»).

У намінацыі «Дыялог культур» дыпломам другой ступені ўганараваны фотаальбом «Российская империя в цвете 1909‑1915» выдавецтва Беларускага Экзархату Рускай праваслаўнай царквы.

У намінацыі «Мая краіна» дыплом трэцяй ступені атрымала энцыклапэдыя ў трох тамах «Современная Беларусь» выдавецкага дому «Белорусская наука».

Дыпломам другой ступені ў намінацыі «Садружнасць» уганараванае выданне БЕЛТА «Содружеству Независимых государств 15 лет»

У намінацыі «Кніга цікавага лёсу» дыплом першай ступені атрымаў зборнік вершаў «Мама. Маці. Матуля» выдавецтва «Мастацкая літаратура».


Паводле блоґу Бібліятэкары Беларусі


 

Комментариев нет:

Отправить комментарий