Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



четверг, 29 ноября 2012 г.

Служэнне роднаму слову

"Служэнне роднаму слову: Якуб Колас і Янка Купала" - пад такой назвай 26 лістапада Цэнтральная гарадская дзіцячая бібліятэка сумесна з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Савіцкай Рамуальдай Адамаўнай  ладзілі  літаратурна-музычную кампазіцыю, прысвечаную 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Удзельнікі - вучні СШ № 67.
Прапануем фотаздымкі актыўных чытальнікаў,  якія з любоўю і гонарам дэкламавалі вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа. Свята пачалося з  інсцэніроўкі верша "А хто там ідзе?", потым гучала песня "Спадчына" на словы Янкі Купалы.  Вядучыя з гонарам чыталі  такія радкі:
"Чытаць вершы Купалы і Коласа -
 Найвялікшае свята.
Хай яно урачыста і молада
Ўвойдзе ў кожную хату.
Хай для ўсіх загучыць па-новаму,
Узнясецца высока
Беларускае слова кроўнае
Нашых слынных прарокаў."
З пашанай прыгадалі некаторыя радкі біяграфій Янкі Купалы і Якуба Коласа. Гучалі вершы Янкі Купалы "На купалле", "Жняя", "Мужык", "Роднае слова", а таксама вершы Якуба Коласа "Родныя вобразы", "Маці", "Пастушок", "На лузе", "Раніца вясною" і іншыя. З вялікай цікавасцю ўсе прысутныя глядзелі інсцэніроўку верша Янкі Купалы "Сын і маці" і верша Якуба Коласа "Храбры певень ".
Я упэўнена, што ўдзельнікі гэтай імпрэзы ў час чытання  вершаў зразумелі і адчулі стан душы - быць беларусам. Гэтым прыгожым дэкламанаваннем вершаў яны падзяліліся са  слухачамі сваёй  любоўю да роднай мовы. Напрыканцы свята ў выкананні Сяргея Марголіна гучалі радкі верша Янкі Купалы "Ворагам беларушчыны", на вялікі жаль, актуальныя і сёння.
Спадзяюся, што  гэтыя цудоўныя хвіліны паэзіі  абудзілі ў сэрцах слухачоў  ўвагу да паэзіі, літаратуры.
Дуброўская Людміла.


понедельник, 26 ноября 2012 г.

Стан беларускай дзіцячай літаратуры (семінар)

22 лістапада у Цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы імя М. Астроўскага г. Мінска прайшоў семінар для школы рэзерву "Стан беларускай дзіцячай літаратуры" (да 5 кл), на якім амбяркоўваліся станоўчыя і адмоўныя з'явы беларускай літаратуры.

Удзельнікі школы рэзерву вылучылі наступныя кнігі, якія іх прыемна здзівілі:

1.              У. Ягоўдзік серыя “Скарбы радзімы”
2.              А. Масла “Таямніца закінутай хаткі”

День семейного чтения

Девчонки и мальчишки!
А также их родители!

Приглашаем вас на День семейного чтения, который состоится в субботу
15 декабря
в Центральной детской библиотеке.
В программе Дня семейного чтения вас ждут:
- громкие чтения;
- игры
и многое-многое другое...

Вход свободный!!!
Ждём всех желающих по адресу пр-т Газеты "Правда", 20.

понедельник, 19 ноября 2012 г.

Янка Купала і Якуб Колас у віртуальнай прасторы

Янка Купала і Якуб Колас узвялі дасягнутае беларускім народам за стагоддзі свайго гістарычнага жыцця ў ступень з’явы сусветнага міжнароднага значэння і каштоўнасці. Яны данеслі каларыт беларускай ментальнасці, унікальныя нацыянальныя вобразы да жыхароў многіх краін свету.
 Прапануем Вашай увазе бібліяграфічны спіс інтэрнэт-рэсурсаў, прысвечаных жыццю і творасці Янкі Купалы і Якуба Коласа.

понедельник, 5 ноября 2012 г.

Мастацтва шчырага дыялога



Героямі кнігі піcьменніка і журналіста Зіновія Прыгодзічa сталі вядомыя ў краіне людзі
На прэзентацыю выдання “Постаці: з цэлым народам гутарку весці”, якая нядаўна ладзілася ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі, прыйшлі як чытачы, так і тыя, пра каго Зіновій Кірылавіч напісаў. Народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржпрэміі Марыя Захарэвіч, вядомы даследчык культуры прафесар, лаўрэат Дзяржпрэміі Адам Мальдзіс, заслужаны дзеяч мастацтваў, народны мастак Беларусі Георгій Паплаўскі, лаўрэат Дзяржпрэміі рэжысёр Валерый Анісенка расказвалі пра свае сустрэчы з аўтарам. Падкрэслівалі: яму ўласціва, акрамя пісьменніцкага таленту, яшчэ і вялікая адказнасць, сардэчнасць, тактоўнасць. А ў ролі вядучага на прэзентацыі выступіў сам Зіновій Прыгодзіч — член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза журналістаў, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, галоўны рэдактар сямейнага часопіса “Гаспадыня”.