"Служэнне роднаму слову: Якуб Колас і Янка Купала" - пад такой назвай 26 лістапада Цэнтральная гарадская дзіцячая бібліятэка сумесна з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Савіцкай Рамуальдай Адамаўнай ладзілі літаратурна-музычную кампазіцыю, прысвечаную 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Удзельнікі - вучні СШ № 67.
Прапануем фотаздымкі актыўных чытальнікаў, якія з любоўю і гонарам дэкламавалі вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа. Свята пачалося з інсцэніроўкі верша "А хто там ідзе?", потым гучала песня "Спадчына" на словы Янкі Купалы. Вядучыя з гонарам чыталі такія радкі:
"Чытаць вершы Купалы і Коласа -
Найвялікшае свята.
Хай яно урачыста і молада
Ўвойдзе ў кожную хату.
Хай для ўсіх загучыць па-новаму,
Узнясецца высока
Беларускае слова кроўнае
Нашых слынных прарокаў."
З пашанай прыгадалі некаторыя радкі біяграфій Янкі Купалы і Якуба Коласа. Гучалі вершы Янкі Купалы "На купалле", "Жняя", "Мужык", "Роднае слова", а таксама вершы Якуба Коласа "Родныя вобразы", "Маці", "Пастушок", "На лузе", "Раніца вясною" і іншыя. З вялікай цікавасцю ўсе прысутныя глядзелі інсцэніроўку верша Янкі Купалы "Сын і маці" і верша Якуба Коласа "Храбры певень ".
Я упэўнена, што ўдзельнікі гэтай імпрэзы ў час чытання вершаў зразумелі і адчулі стан душы - быць беларусам. Гэтым прыгожым дэкламанаваннем вершаў яны падзяліліся са слухачамі сваёй любоўю да роднай мовы. Напрыканцы свята ў выкананні Сяргея Марголіна гучалі радкі верша Янкі Купалы "Ворагам беларушчыны", на вялікі жаль, актуальныя і сёння.
Спадзяюся, што гэтыя цудоўныя хвіліны паэзіі абудзілі ў сэрцах слухачоў ўвагу да паэзіі, літаратуры.
Дуброўская Людміла.

Комментариев нет:
Отправить комментарий