Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



четверг, 10 апреля 2014 г.

Дзень паэзіі

Дзень Паэзіі
Літаратурная прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ўжо чацвёрты год ўручаецца па вясне новым імёнам ў беларускай прозе і паэзіі.
У межах святкавання Дня Паэзіі (21 сакавіка) мы далі магчымасць сваім  чытачам пазнаёміцца з маладымі літаратарамі і паслухаць іх творы. Сёлета былі запрошаны першы пераможца прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча Віталь Рыжкоў (кніга “Дзверы, замкнёныя на ключы”, 2010 год) і пераможца 2014 года Уладзь Лянкевіч (кніга “70% вады”).



Віталь Рыжкоў за зборнік паэзіі «Дзверы, замкнёныя на ключы»
ў намінацыі «Паэзія»


Уладзь Лянкевіч за зборнік паэзіі “70 % вады” ў намінацыі «Паэзія»

Уладзь Лянкевіч прыехаў на сустрэчу са сваёй гітарай.  Адразу хочацца выказаць свае ўласныя адчуванні ад сустрэчы з гэтымі маладымі хлопцамі: ” Глядзела я на выступоўцаў  і ўспамінала  творчы дуэт у складзе Эдуарда Акуліна і Леаніда Дранько-Майсюка, які так радасна заўсёды сустракаюць дзеці.” Думалася:  “Як уважліва слухаюць,  як ціха ў зале -  чаму ж так мала сёння ў бібліятэцы выдаюцца кнігі паэзіі ?  Ці патрэбныя сёння вершы гэтых маладых ?  Адказ - Віталь Рыжкоў прыйшоў на сустрэчу без кнігі, яна была адразу прададзена.
І Уладзь і Віталь лёгка трымалі ўвагу аўдыторыі, таксама добра дапаўнялі адзін аднаго, а дзеці ўважліва іх слухалі, задавалі розныя пытанні і адразу было відаць, што вершы Уладзя і Віталя ім даспадобы.
Дзякуй выступоўцам, што адразу пагадзіліся на сустрэчу.
 Падтрымліваю словы загадчыцы дзіцячай бібліятэкі № 6 Патук Тамары Анатольеўны : “ Такія цікавыя хлопцы, такія патрыёты, выступаюць цудоўна!”.


Жадаем  Віталю і Уладзю ўдачы і поспехаў


Людміла Дуброўская

Комментариев нет:

Отправить комментарий