“Былых настаўнікаў не бывае”,- сказаў Дзмітрый Леанідавіч Пятровіч на прэзентацыі сваёй новай кнігі “Адзіноты
пажоўклыя дні”, якая адбылася ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя М.
Астроўскага 17 лістапада. “Якіх сучасных беларускіх пісьменнікаў вы ведаеце?”,
“Якую музыку слухаеце?”, “Якія кнігі чытаеце?”,- цікавіўся Дзмітрый Леанідавіч у вучняў старшых класаў СШ № 154 і СШ № 155.
З якім натхненнем прызываў чытаць па-беларуску,
узгадваў таленавітых пісьменнікаў і іх творы. Чытачы пачулі вершы, прысвечаныя маці і каханай, роднаму Заслаўю і беларускай
мове, настаўнікам і сваім калегам. Вершы, перамежаваныя музычнымі
хвілінамі, добра ўспрымаліся чытачамі.
“Што вызывае натхненне ў Вас для напісання
вершаў?”, - спыталася дзяўчынка ў
пісьменніка. “Сёння я бачу вашы зацікаўленыя вочы, маладыя і прыгожыя твары і
пасля сустрэчы абавязкова будзе напісаны верш”,- адказаў Дзмітрый Леанідавіч.
Спадзяёмся, што пасля сустрэчы нашы чытачы будуць
больш цікавіцца паэтычнымі зборнікамі на роднай мове.
Комментариев нет:
Отправить комментарий