25 лютага падзяліцца сваёй творчасцю
да нас завітаў супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, кіраўнік
гурта “Нельга забыць” Міхаіл Бараноўскі.
Гурт “Нельга забыць” распачаў сваю дзейнасць у 2009 годзе. У 2012 годзе
ён атрымаў перамогу на фестывалі беларускай аўтарскай песні “Бардаўская восень” у Беластоку з праграмай на вершы Міхаіла Бараноўскага “Месца моцы”.
Гурт «Нельга забыць» працягвае апраўдваць сваю назву: спачатку музычны
спектакль "Леаніды не вернуцца да зямлі" па творчасці Уладзіміра
Караткевіча, потым альбом "Mertvets" на вершы Максіма Багдановіча, а
зараз у планах кіраўніка гурта – звярнуцца да творчасці Максіма Танка.
Міхаіл Бараноўскі ўжо не першы раз заходзіць да нас у госці і мы спадзяемся,
што нашы сустрэчы будуць працягвацца.
Комментариев нет:
Отправить комментарий