19 снежня ў Цэнтральнай бібліятэцы ў Дзень сямейнага
чытання адбылося сапраўднае свята! Да нас ў госці завітаў лялечны тэатрык
“Лямцавая батлейка”.
Таленавітыя акторкі Бэла Кавалькова і Вераніка Фаміна
прадставілі спектакль “Мама Му, Крумкач і Каляды” па кніжках шведскай
пісьменніцы. Чытачоў сустрэла выстава кніг Юі Вісландэр.
Спектакль вельмі спадабаўся нашым маленькім чытачам і іх
бацькам. Дзеці смяяліся і пляскалі ў
далоні. Самыя ўважлівыя дзеткі, якія правільна адказвалі на пытанні пасля
спектакля, атрымалі падарункі. У
канцы сустрэчы акторкі Бэла Кавалькова і
Вераніка Фаміна ўсім прысутным
падаравалі па салодкай малочнай цукерцы.
Усе кнігі пісьменніцы Юі Вісландэр, якія былі на выставе,
маленькія чытачы запісалі пачытаць дадому. Гледачы атрымалі новыя ўражанні і добры настрой і дзякавалі за
цікавую сустрэчу.
Комментариев нет:
Отправить комментарий