28 красавіка ў
Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы адбылося святкаванне Вялікдня пры фінансавай
падтрымцы Інстытута імя Гётэ ў Мінску. Зайчык Ганс пазнаёміў сваіх маленькіх
сяброў з традыцыямі святкавання Вялікдня ў Германіі і нямецкамоўных краінах.
Разам з дзецьмі і
бацькамі быў створаны тэатр і дзеці праслухалі казку пра велікоднае яйка. Пасля
расказанай гісторыі дзеці з захапленнем фарбавалі яйкі, выконвалі цікавыя
заданні, удзельнічалі ў гульнях. Нават бацькі з задавальненнем удзельнічалі ў
спаборніцтвах па дакладным мятанні яек.
На прыканцы
заняткаў дзеці з азартам шукалі яйкі, схаваныя зайчыкам Гансам.
Не адбылося і без
сапраўдных падарункаў, якія зайчык Ганс падрыхтаваў для сваіх сяброў.
Яшчэ раз выказваем
падзяку Інстытуту імя Гётэ ў Мінску за падтрымку і дапамогу.
Комментариев нет:
Отправить комментарий