Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



четверг, 19 мая 2016 г.

"Сем ружаў"


 -“ Ці любіце вы казкі?” – запытала ў дзяцей Надзея Ясмінска. Я захаплялася казкамі замежнымі і беларускімі, цікавілася беларускімі міфамі,  заўсёды любіла чытаць. Мне падабаецца прыдумляць, сачыняць і ў дзяцінстве  пісала шмат казак. У сваіх казках я выкарыстоўваю і  заходнія матывы (эльфы, тролі)  і  шмат узяла з беларускіх міфаў і легенд (лясуны, жытняя баба, мешы). На ўроках вам казкі часта не расказваюць, таму сёння я раскажу вам казку “Блакітная Ружа і скарб волаткі”.

Так пачалася сустрэча з Надзеяй Ясмінскай, аўтаркай кнігі казак “Сем ружаў”, лаўрэатам першай літаратурнай прэміі імя Цёткі (у намінацыі "Найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў").
- Я напісала ўжо 7 кніг і пакуль  што “Сем ружаў” – гэта адзіная кніга на беларускай мове. Я вырашыла, што гэта будзе сем дзяўчынак і  ім будуць падораны сем цудоўных руж. Усе гісторыі звязаныя з Густым лесам, а героі будуць рознымі.
З задавальненнем дзеці паглядзелі відэа па ілюстрацыях  Кацярыны Дубовік да кнігі “Сем ружаў”. Мастачка Кацярына Дубовік перамагла ў конкурсе ілюстратараў ў намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне».
А колькі было пытанняў да Надзеі!! Вельмі спадабалася нашым чытачам і абаяльная аўтарка і пачутая чароўная казка, як Блакітная Ружа шукала шчасце.

Комментариев нет:

Отправить комментарий