Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



понедельник, 22 января 2018 г.

“Мядзведзік і Новы Год”

20 студзеня ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы адбылася чарговая сустрэча з цыкла гучных чытанняў твораў нямецкамоўных аўтараў “Знаёмцеся,…” па кнізе А. Амрайн і   З. Штрауб “Мядзведзік і Новы Год”.
Маленькія чытачы з цікавасцю слухалі пра пісьменніцу Анэту Амрайн і разглядалі кнігі з непаўторнымі ілюстрацыямі Забіны Штрауб.
Уладкаваўшыся зручней, дзеці апынуліся ў чароўным лесе… Галоўны герой мядзведзік трапіў у незнаемы лес і вырашыў у ім перазімаваць. У яго шмат спраў перад зімовымі святамі. Новы Год і Каляды – гэта час цудаў, час, калі дабрыня і святочнае чарадзейства дапамагаюць знайсці сяброў. А як гэта адбылося (мы гэта ўжо ведаем!), вы даведаецеся, калі прачытаеце гэту кнігу!
Акрамя гэтага, нашы маленькія чытачы прынялі ўдзел у віктарыне “Што я ведаю пра мядзведзей?” і  даведаліся цікавыя факты пра гэтых звяроў.
А Вы ведалі, што бліжэйшыя сваякі мядзведзей – гэта ваўкі, лісы і сабакі?
А ці ведалі вы, што ў бурага мядзведзя добрая памяць: яны памятаюць усе навакольныя паляны з грыбамі і  ягадамі і ведаюць, калі яны спеюць?
А Вы ведалі, што белы мядзведзь можа праплыць каля 100 міль без адпачынку і што на паляванні ён прыкрывае свой нос лапай?
Не ведалі, тады прыходзьце да нас!
А ці можна пайсці з нашай сустрэчы без новых сяброў? Адназначна, НЕ! Кожны малыш не толькі знайшоў новага сябра, але і змайстраваў свайго пры дапамозе клея і нітак.
Прыемнай нечаканасцю для дзяцей сталі і падарункі ад нашых пастаянных сяброў Інстытута імя Гетэ ў Міску.

Снежнай зімы Вам! Да новых сустрэч!

 Актыўная спасылка на ўсе фотаздымкі



Комментариев нет:

Отправить комментарий