У межах Бібліяночы нам хацелася
ўзгадаць Янку Маўра. 11 мая Янку Маўру -
сто трыццаць пяць гадоў, а яго творы чытачы любяць і сёння. Мы былі
зацікаўлены, каб літаратурную імпрэзу
правёў рэжысёр, драматург Васіль Дранько-Майсюк. Для рэалізацыі гэтай цудоўнай ідэі, як
кажуць, зоркі сышліся. Спадар Васіль не адмовіў нам і сказаў, што у дзяцінстве Янка Маўр быў яго
любімым пісьменнікам.
Цяжка падабраць словы, каб
апісаць энергію, эмацыйнасць двухгадзіннай сустрэчы. Спадар Васіль правёў
інтэрактыўнае падарожжа па творах Янкі Маўра. Атрымаўся цікавы дыялог, гульня,
сумеснае прагаворванне працяга твора
“Палескія рабінзоны” сёння. Падлеткі былі ў захапленні. Дзякуй таксама настаўніцы
СШ № 67 Савіцкай Рамуальдзе Адамаўне за яе любоў да дзяцей і роднай мовы і яе
вучням Кансіцкай Арыне і Мішу Крэс, якія падрыхтавалі і прачыталі напамяць
вершы, прысвечаныя памяці Янкі Маўра.
Актыўная спасылка на ўсе фотаздымкі
Комментариев нет:
Отправить комментарий