“Я, гарадская дзяўчынка, нарадзілася
ў Мінску і ў дзяцінстве любіла гуляць на Кальварыйскіх могілках. Заўсёды ў мяне
была прага спазнаваць сваю гісторыю”, - гаварыла на сустрэчы з
дзевяцікласнікамі СШ № 67 і № 145 паэтэса, пісьменніца, лаўрэат Нацыянальнай
літаратурнай прэміі Беларусі Людміла Рублеўская. Сустрэча адбылася ў
Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы 24 красавіка.
Людміла Іванаўна пазнаёміла падлеткаў з гісторыка-прыгодніцкімі творамі “Ночы на Плябанскіх млынах” і «Авантуры Студыёзуса
Вырвіча”. Пісьменніца нагадала, што горад Мінск мае цікавую гісторыю і
прэзентавала сваё новае апавяданне
«Староста Юзаф і булачніца Яўдахія». Авантурна-прыгодніцкае апавяданне пра
Мінск канца 18-га стагоддзя ўвайшло ў зборнік "10+10: Мінск",
выдадзены ў межах новага
спецпраекта майскага кніжнага фестывалю "Горад і Кнігі". Апавяданне
«Староста Юзаф і булачніца Яўдахія” можна прачытаць у сеціве.
Пасля сустрэчы выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры шчыра дзякавалі
спадарыню Людмілу за сустрэчу. Яны гаварылі, што менавіта на такіх сустрэчах
школьнікі бачаць сучасных беларускіх аўтараў і чуюць пра іх творы.
Комментариев нет:
Отправить комментарий