25 мая ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы ім. М.
Астроўскага чытачам было прапанавана прыняць удзел у новай экспрэс-віктарыне з цыкла “Нашае,
роднае, любае…” пад назвай “Усё, што вы хацелі ведаць пра Гродзеншчыну”. Нашы
чытачы выцягвалі са скрыначкі паперкі з пытаннямі, якія былі прысвечаны
гісторыі і сучаснасці Гродна і Гродзенскайскай вобласці. Апытанне чытачоў
паказала, што ў бібліятэку ходзяць адукаваныя людзі, якія добра ведаюць
гістарычныя даты, падзеі, назвы старажытных гарадоў і імёны славутых дзеячоў
Гродзеншчыны. За правільныя адказы на пытанні усе удзельнікі атрымалі
падарункі.
Сустрэнемся у
верасні з апошняй экспрэс-віктарынай “Усё, што вы хацелі ведаць пра Брэстчыну”.
Комментариев нет:
Отправить комментарий