Сёння
ў нас традыцыйны беларускі чацвер. І мы, як звычайна,
размаўляем па-беларуску. У Цэнтральную дзіцячую бібліятэку імя М.
Астроўскага завіталі вучні школ № 145 і
207. Разам з імі мы працягвалі знаёміцца з цудоўнай кнігай “Ёрдзіс” швецкай
пісьменніцы Юі Вісландэр (у перакладзе на беларускую мову Надзеі Кандрусевіч).
Многія маленькія чытачы
мараць аб там, каб у іх сям’і з’явіліся коцікі, коткі ці кацяняткі. Як зрабіць
так, каб вашыя бацькі вас пачулі, як навучыць бацькоў любіць котак. На ўсе
гэтыя пытанні вы атрымаеце адказы, прачытаўшы гэту кнігу.
Прыходзьце да нас у
бібліятэку, выбірайце кнігі і чытайце! На розных і родных мовах! Да сустрэчы!
Комментариев нет:
Отправить комментарий