У першы навучальны дзень у бібліятэку імя М.Астроўскага
завіталі вучні 7 “Б” класа СШ №60.
Як вядома, тэмай першага ўрока ў школах у гэтым годзе
стаў радок з верша Янкі Купалы “Маладая Беларусь” – “Занімай, Беларусь маладая
мая, свой пачэсны пасад між народамі”.
Бібліятэкары павіншавалі навучэнцаў з пачаткам заняткаў і
са Святам беларускага пісьменства.
У сваім мерапрыемстве “З любоўю да роднага слова”
супрацоўнікі расказалі вучням пра беларускіх пісьменнікаў, пазнаёмілі з
навінкамі, напомнілі дзецям пра 75-годдзе з дня вызвалення Беларусі ад
нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Жадаем усім школьнікам плённай і выніковай вучобы,
актыўнай жыццёвай пазіцыі, цікавага і насычанага школьнага жыцця!
Комментариев нет:
Отправить комментарий