Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



вторник, 1 октября 2019 г.

“Усё, што вы хацелі ведаць пра Брэстчыну”

30 верасня ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы ім. М.Астроўскага чытачам было прапанавана прыняць удзел у новай экспрэс-віктарыне з цыкла “Нашае, роднае, любае…” пад назвай “Усё, што вы хацелі ведаць пра Брэстчыну”. 


Нашы чытачы і супрацоўнікі бібліятэкі выцягвалі са скрыначкі па дзве паперкі з пытаннямі, якія былі прысвечаны гісторыі і сучаснасці Брэста і Брэсцкай вобласці. Апытанне паказала, што ўсе ўдзельнікі добра ведаюць гістарычныя даты, падзеі, назвы старажытных гарадоў і імёны славутых дзеячоў Брэстчыны. За правільныя адказы на пытанні ўсе атрымалі падарункі.





Вось і завяршыўся цыкл “Нашае, роднае, любае…”, які быў прысвечаны Году малой радзімы. 

На працягу шасці месяцаў мы апытвалі карыстальнікаў бібліятэкі на веданне нашай краіны і спадзяемся, што гэта было нездарма, бо хай гэта гучыць знаёма і паўторана было не раз, але ж ісціна не меншае ад яе паўтарэння: любоў да роднай зямлі, да свайго краю немагчыма без ведання яго гісторыі, геаграфіі, этнаграфіі. Дзякуй усім, хто разам з намі здзяйсняў пазнавальнае “падарожжа” па рэгіёнам Беларусі.



  Спасылка на ўсе фотаздымкі


Комментариев нет:

Отправить комментарий