Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



понедельник, 11 ноября 2019 г.

Чытанні дзіцячай нардычнай літаратуры-2019

11 лістапада ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя М.Астроўскага пры падтрымцы Пасольства Швецыі ў Мінску і Цэнтра шведскіх даследаванняў адбылася прэзентацыя праекта “Тыдзень літаратуры Паўночных краін” https://www.nordisklitteratur.org/viru, які ўжо больш за 20 гадоў накіраваны на распаўсюджванне любові да чытання, літаратуры і скандынаўскай традыцыі апавядання, якая не ведае межаў.
Уступнае слова ўзяў намеснік пасла, першы сакратар Пасольства Швецыі Конрад Рыкардсан, які расказаў прысутным пра актыўнае супрацоўніцтва пасольства з Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкай імя М.Астроўскага.
Працягнула сустрэчу дырэктар Цэнтра шведскіх даследаванняў Настасся Майская. Яна расказала, чым займаецца цэнтр, паказала дзецям на мапе Паўночныя краіны і сцягі Швецыі, Даніі, Нарвегіі, Ісландыі і Фінляндыі. Настасся прапанавала вучням 3Б і 3Г класаў мінскай школы № 67 http://sch67.minsk.edu.by/ віктарыну, прысвечаную літаратуры Паўночных краін. Дзеці паказалі свае “суперведы” і правільна адказалі амаль на ўсе пытанні.
Тыдзень літаратуры Паўночных краін праводзіцца штогод у форме чытанняў услых абраных кніг. Тэмай гэтага года стала «Нардычнае святкаванне», і гэта нездарма. Канфедэрацыя паўночнаеўрапейскіх асацыяцый (арганізатар праекта) святкуе свой 100-гадовы юбілей, таму і ўрыўкі кніг сёлета адлюстроўваюць тэму святкавання. Госці прапанавалі маленькім слухачам нашай бібліятэкі знакамітую дзіцячую кнігу "Піпі Доўгаяпанчоха” Астрыд Ліндгрэн у перакладзе Д.Плакса. Акторка Вераніка Фаміна правяла кароткую гутарку з дзецьмі, каб патлумачыць значэнні некаторых складаных слоў з тэксту на беларускай мове перад чытаннем, і з вялікім майстэрствам прачытала ўрывак твора пра супердзяўчынку пад назвай "Піпі святкуе дзень нараджэння”. Уважлівыя хлопчыкі і дзяўчынкі без цяжкасці адказалі на ўсе пытанні пасля чытання. Напрыканцы сустрэчы дзяцей чакаў салодкі стол з цукеркамі, печывам і сокам, а таксама шмат падарункаў.
На сустрэчы ўсе прысутныя маглі пазнаёміцца з выставай кніг скандынаўскіх пісьменнікаў, падрыхтаванай супрацоўнікамі малодшага абанемента. Пасля цікавага мерапрыемства дзеці яшчэ доўга дзяліліся сваімі ўражаннямі, фатаграфаваліся, а настаўнікі казалі словы падзякі арганізатарам і гасцям свята.






Комментариев нет:

Отправить комментарий