Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



пятница, 21 февраля 2020 г.

А хто ты? Пакатун ці Паляжун?


 
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Напярэданні гэтага свята ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя М.Астроўскага прайшлі гучныя чытанні лепшых твораў Германіі, Аўстрыі і Швейцарыі, якія праходзяць пры падтрымцы Інстытута імя Гётэ ў Мінску, на нашай роднай беларускай мове. Аматары літаратуры пазнаёміліся з цудоўнай кнігай “Пакатун і Паляжун: гісторыі з жыцця” пісьменніцы Брыгіты Шэр.
У гэты дзень дапытлівыя чытачы даведаліся пра гісторыю гэтага свята. Паводле звестак ЮНЕСКА, у свеце зараз існуе каля 6 тысяч розных моў, і амаль палова з гэтых моў знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Беларуская мова ж займае другое месца ў свеце (пасля італьянскай) па прыгажосці і мілагучнасці. Таму мы павінны з павагай і пяшчотай адносіцца да роднай мовы.
Дзякуючы таленавітай перакладчыцы Ірыне Герасімовіч, гісторыі пра Пакатуна і Палежуна загучалі на беларуская мове. Маленькія і вялікія чытачы актыўна ўдзельнічалі ў вывучэнні новых беларускіх слоў, расказвалі пра свае самыя любімыя словы, а таксама прынялі ўдзел у сцэнічных чытаннях і абмеркаваннях незвычайных прыгод казачных герояў. І, як высветлілася, у кожным з нас жыве маленькі ці вялікі, Пакатун ці Паляжун.
Так шкада было развітвацца з героямі казкі, таму кожны маленькі чытач зрабіў для сябе Пакатуна і Палежуна. І нам здаецца, што яны стануць для малых сапраўднымі сябрамі і разам з імі яны перажывуць яшчэ шмат новых гісторый!
Са святам роднай мовы! Чытайце па-беларуску, размаўляйце і разважайце на роднай мове. Да новых сустрэч! Да новых гісторый!

Комментариев нет:

Отправить комментарий