Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



вторник, 24 марта 2020 г.

Конкурс малюнкаў па творчасці У.Ліпскага “Верны сябар дзяцей”



З 28.02.20 да 20.04.20 у рамках Рэспубліканскай акцыі “Уладзіміру Ліпскаму – 80”, прысвечанай юбілею дзіцячага пісьменніка Уладзіміра Ліпскага,  працягваецца конкурс малюнкаў па творчасці У.Ліпскага. Арганізатарам мерапрыемства выступіла ДУ “Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска”.
Асноўнай мэтай конкурсу з'яўляецца папулярызацыя творчасці У.Ліпскага сярод падрастаючага пакалення, пашырэнне чытацкага кругагляду, выхаванне мастацкага густу.
Удзельнікі конкурсу: чытачы дзіцячых бібліятэк 8-15 гадоў.
Умовы: для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца малюнкі, створаныя паводле прачытаных твораў У.С. Ліпскага. Кожная работа павінна мець назву, а таксама - паведамленне, паводле якога твора быў створаны той ці іншы малюнак.
Правілы ўдзелу ў конкурсе: Малюнкі могуць быць выкананы ў розных тэхніках малявання на аркушах паперы фарматаў A3 ці А4.
Дасланая конкурсная работа павінна суправаджацца заяўкай з наступнымі звесткамі:
- прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара(ў) (поўнасцю);
- хатні адрас, электронны адрас (калі ёсць), нумары тэлефонаў (хатні, мабільны) аўтара(ў);
- назва работы; паведамленне, паводле якога твора У.Ліпскага створана.
Конкурсныя работы з пазнакай «На конкурс малюнкаў па творчасці У.Ліпскага «Верны сябар дзяцей» прадстаўляюцца ў Цэнтральную дзіцячую бібліятэку імя М. Астроўскага да 20 красавіка 2020 года. 
Падвядзенне вынікаў ажыццяўляе журы ў перыяд: 21.04.2020- 30.04.2020.
Узнагароджванне: Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і падарункамі ў двух узроставых катэгорыях: 8-11 гадоў, 12-15 гадоў.  У кожнай намінацыі вылучаецца 3 месцы.
З больш падрабязнай інфармацыяй наконт патрабаванняў да конкурсных работ можна азнаёміцца ў Палажэнні аб правядзенні конкурсу малюнкаў па творчасці У.Ліпскага “Верны сябар дзяцей”.
Кантактны тэлефон Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі імя М.Астроўскага: 277-13-63
Запрашаем усіх жадаючых!





Комментариев нет:

Отправить комментарий