Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



пятница, 18 октября 2013 г.



ХТО ЁН – СНЕЖНЫ ЧАЛАВЕК?
14 кастрычніка ў мінскай Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя Мікалая Астроўскага адбылася прэзентацыя кнігі шведскай пісьменніцы Эвы Суса “Снежны чалавек”. У сустрэчы ўдзельнічалі, акрамя ўласна аўтаркі, перакладчыца Алеся Башарымава і беларуская казачніца Алена Масла.


Алеся Башарымава і Эва Суса

— Кожная сустрэча з маленькімі чытачамі праходзіць па-рознаму, — дзеліцца сваім досведамЭва Суса. Наведнікамі гэтай імпрэзы сталі вучні чацвёртых класаў сярэдняй школы.
Спачатку гледачам прапанавалі паглядзець на праектары невялічкі сюжэт, у якім школьнікі мусілі адгадаць, хто з’яўляецца героем кнігі. Ні снегавік, ні Дзед Мароз не падышлі, хаця яны і звязаныя са снегам і зімой. Затое Снежны чалавек, якога пабачылі на экране дзеці, выклікаў у іх вялікую цікавасць.

Спадарыню Эву літаральна “засыпалі” пытаннямі пра тое, дзе жыве Снежны чалавек, чым харчуецца, ці бачыла яго сама пісьменніца, ці выходзіць ён з лесу ў горад, што ён робіць летам… Дзіцячай фантазіі не было мяжы.
Цягам сустрэчы пісьменніца падзялілася ўспамінамі пра сваё дзяцінства: напрыклад, Эва, калі была маленькая, баялася цемры, і яе старэйшы брат увесь час палохаў яе Снежным чалавекам. Вельмі часта згадкі з дзяцінства становяцца штуршком да напісання новай кнігі. Так і са “Снежным чалавекам” — спадарыня Эва хацела апісаць гэтага персанажа і паказаць яго добрым. Героі яе кнігі, браты Макс і Уна, сустрэлі Снежнага чалавека і пасябравалі з ім.

Напрыканцы школьнікі вырашылі, што падрыхтуюць лісты са сваімі пытаннямі, якіх засталося яшчэ вельмі многа, і перададуць іх спадарыні Эве ў Швецыю да дня народзінаў Снежнага чалавека — 23 лістапада.



“Снежны чалавек” — гэта першае ў новай серыі “Каляровы ровар”, якую заснавала для дзяцей ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

Комментариев нет:

Отправить комментарий