21 лютага, у дзень роднай мовы, Цэнтральная дзіцячая
бібліятэка імя М. Астроўскага завітала ў госці да дзіцячага садка № 412.
Гутарка з малымі пра значэнне кнігі ў жыцці чалавека, пра ролю і асаблівасці
працы бібліятэкі ў сучасным свеце прайшла ў сяброўскай і добразычлівай
абстаноўцы. Дзеці старэйшых груп з захапленнем слухалі расповяд пра старадаўнія
кнігi і беларускага першадрукара Ф.Скарыну. Іх вельмі зацікавілі маляўнічыя
кніжкі і часопісы на беларускай мове. Да нашай сустрэчы многія вывучылі вершы
аб роднай зямлі і багатай беларускай прыродзе, за што атрымалі салодкія
прэзенты. Дзеці засталіся вельмі задаволеныя незвычайнай завочнай экскурсіяй
па дзіцячай бібліятэцы і паабяцалі прыйсці разам з бацькамі ў госці да Карлсана
!!! А мы будзем іх з радасцю сустракаць !!!





Комментариев нет:
Отправить комментарий