Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



понедельник, 13 февраля 2017 г.

Знаёмцеся, Торбен Кульман!

11 лютага ў нашай бібліятэцы адбылася чарговая сустрэча з цыкла гучных чытанняў нямецкамоўных аўтараў “Знаёмцеся, …”, якая была прысвечана кнізе Торбена Кульмана “Неверагодныя прыгоды мышонка Лінберга”.

Сустрэча праходзіла пры падтрымцы Інстытута імя Гётэ ў Мінску. На пачатку сустрэчы мы ўзгадалі розныя віды транспарту, асобна спыніліся на транспарце казачных герояў і паветраным транспарце. Маленькія эксперты расказалі шмат цікавага і пра ваенную авіяцыю.

Дзеці з цікавасцю разгадвалі загадкі.

Перад прачытаннем гісторыі дзеці пазнаёміліся з некаторымі цікавымі звесткамі пра аўтара Торбена Кульмана. Торбен яшчэ з дзяцінства захапляўся маляваннем і гісторыяй паветранага транспарту. Бацька захаваў шматлікія дзіцячыя малюнкі аўтара. Дзіцячы пакой аўтара быў размалявыны мадэлямі самалётаў.

Маленькія чытачы ўважліва слухалі гісторыю і разглядвалі малюнкі з кнігі.
Пасля прачытання кнігі маленькія эксперыментатары паспрабавалі сябе ў ролі канструктараў самалётаў. Кожны зрабіў сваю мадэль, размаляваў, правёў першыя вучэбна-трэніровачныя палёты.

Усе паўдзельнічалі ў спаборніцтвах на самы доўгі палёт. Усе перамаглі. Усе атрымалі маленькія сувеніры.

Пакідаючы сустрэчу, кожны пілот надзейна трымаў свой самалёцік.

Да новых сустрэч!

Комментариев нет:

Отправить комментарий