Кім
быў і хто для нас ёсць сёння Францыск Скарына
2 сакавіка ў нашай бібліятэцы адбылася сустрэча з намеснікам дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі
Беларусі, вядомым скарынаведам Алесем
Сушай.
Яшчэ
напачатку года мы зрабілі такую абвестку на абанеменце: “Запомні гэтую дату – 6 жніўня 1517 года -
дзень нараджэння беларускага кнігадруку!” Каб і бібліятэкары, і нашы чытачы ганарыліся
тым, што 500 гадоў назад ў Празе палачанін Францыск
Скарына выдаў першую друкаваную кнігу “Псалтыр” на роднай мове і зрабіў кніжнае слова даступным для ўсіх.
Гэта сустрэча была доўгачаканай. Для нас, бібліятэкараў, дзіцячая энцыклапедыя Алеся Сушы “Францыск
Скарына” у трох тамах стала “палачкай-выручалачкай”
у нашай працы з падлеткамі да 500-годдзя
беларускага кнігадруку. Вельмі
займальна, сучаснай мовай напісана
энцыклапедыя, мае цудоўныя ілюстрацыі.
Алесь Суша распавёў васьмікласнікам СШ № 181 і навучэнцам
Мінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя будаўніцтва №10, кім быў і хто для нас ёсць сёння Францыск Скарына.
Шчыра і
хораша дзяліўся сваімі ведамі Аляксандр Аляксандравіч з прысутнымі.
Дзякуй!

Комментариев нет:
Отправить комментарий