Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



понедельник, 6 марта 2017 г.

"Тры народы. Адметныя ў сваім падабенстве"

4 сакавіка ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы Цэнтр славянскіх моў і культур ладзіў прэзентацыю невялікіх  кніжак, прысвечаных суседкам Беларусі: Польшчы і Украіне.
Вядучыя (Каця, Ірына і Паўліна) звярнуліся да слухачоў з такікі словамі: “Нам, беларусам,  варта пашыраць свой кругагляд. Па-сяброўску пазнаваць краіны-суседзі нашай Беларусі. Давайце паразважаем: у нашай краіне цякуць такія вялікія рэкі, як Бярэзіна, Сож, Дняпро, Прыпяць, Буг. Але ж Буг і ў Польшчы цячэ і ва Украіне. Паэта Адама Міцкевіча лічаць за свайго і беларусы і палякі. Ён жа пісаў творы на польскай мове, а нарадзіўся ў Навагрудку. А ў паэме “Пан Тадэвуш” пісаў: “Літва, мая Радзіма”, пра Свіцязь пісаў . У той час ён не меў магчымасці пісаць па-беларуску і таму пісаў па-польску. Вядучыя прапанавалі паслухаць урывачак з балады “Свіцязянка” па-польску і па-беларуску ў выкананні навучэнцаў Цэнтра славянскіх моў і культур.

Пра суседку Украіну распавяла супрацоўніца Цэнтральнай навуковай бібліятэкі  Нацыянальнай акадэміі навук, аўтар выдання “Украіна” Паўліна Скурко.
 Гучалі загадкі па-ўкраінску. Потым была гульня на амонімы і гульня-віктарына пра Беларусь, Польшчу і Украіну. За правільны адказ узнагародай была цукерка.
Усе прысутныя паўдзельнічалі ў майстар-класе “Танцы Рэчы Паспалітай”. Таксама навучэнцы  вельмі прыгожа спявалі песні на  беларускай і польскай мовах.
Выступоўцы і наведвальнікі слухалі, удзельнічалі і разважалі наколькі мы блізкія і падобныя і культурна, і геаграфічна і ў моўным  плане, як родныя сёстры.

Алеся Чарнавокая – аўтар ідэі, адказны сакратар, карэспандэнт газеты “ЛІМ” паабяцала, што будуць выдадзены кнігі і пра іншых суседзяў Беларусі: Расію, Літву і  Латвію.


Комментариев нет:

Отправить комментарий