“Пытанне да вас:
Ваш любімы занятак, што вас натхняе?”,
– так пачаў сваю размову Васіль Дранько-Майсюк з вучнямі 10 класа гімназіі № 192. З адказаў
мы пачулі, што гэта: музыка, добрая кніга, сябры, тэатр, валейбол, маляванне,
гімнастыка, фатаграфія і інш. У падлеткаў шырокі круг захапленняў.
“Сёння трэба здзіўляць, ламаць стэрэатыпы. Класікі беларускай літаратуры
добра гэта разумелі, – гаварыў Васіль. – Напрыклад, Францішак Багушэвіч
паказаў, што мы – беларусы, у нас ёсць
свая мова, а Францішак Аляхновіч – першы, хто паставіў спектакль пра гарадскіх
людзей, Францыск Скарына, наогул, зрабіў рэвалюцыю ў справе кнігадрукавання”.
Спадар Васіль пажадаў вучням таксама
быць адметнымі: любіць сваю мову і
размаўляць на ёй.
Комментариев нет:
Отправить комментарий