Ці часта падлеткі бачаць
відэа трэйлеры на беларускай мове? Я думаю, што не! Сёння ў Цэнтральнай
дзіцячай бібліятэцы вучні СШ № № 60, 155, 83 пачулі ад аўтара першага беларускага фэнтэзі “Сем камянёў”
Аляксея Шэіна ў чым розніца жанраў фэнтэзі і фантастыка. За гэты раман ён атрымаў
міжнародную прэмію Еўрапейскага таварыства навуковай фантастыкі “Еврокон-2017”.
Спадар Аляксей распавядаў аб тых, хто былі першымі ў жанры фэнтэзі: Д.
Макдональд, У. Маккей, Толкін, К. Льюіс, беларусы Ян Баршчэўскі, Вацлаў
Ластоўскі і інш. Параіў прачытаць кнігу Ксеніі Шталенковай “Адваротны бок
люстра”.
Напрыканцы была вельмі цікавая віктарына з нагоды
500-годдзя беларускага кнігадрукавання.
Дарэчы, Аляксей Шэін быў узнагароджаны дыпломам
“Пяцёрка лепшых беларускіх аўтараў”, які ўручаецца ДУ “ЦСДБ г. Мінска”.
Вялікі дзякуй і да новых сустрэч, спадар Аляксей!
Комментариев нет:
Отправить комментарий