Добрай традыцыяй стала сустрэча ў
Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы з маладымі таленавітымі гасцямі! Сення на
сустрэчу з вучнямі 10 гімназіі, СШ №№ 145 і 83 завітаў рэжысёр, акцёр,
літаратурны рэдактар часопіса «Вясёлка» – Васіль Дранько-Майсюк.
Васіль скарыстаў усе свае магчымасці. Яго выступленне – гэта
падарунак нашым чытачам на Дзень ведаў. Ён пачаў сваю сустрэчу з карыснага майстар-класа
валодання сваімі эмоцыямі, жэстамі, мімікай і г.д. Васіль Дранько-Майсюк
захапляльна распавёў пра беларускіх аўтараў, 500-годдзе беларускага
кнігадрукавання, Ф. Скарыну і падзяліўся цікавымі, нехрэстаматыйнымі звесткамі
пра Я. Купалу, Я. Коласа, М. Багдановіча і інш.
Вялікі дзякуй!
Комментариев нет:
Отправить комментарий