Свята “Чытанкі для маленькіх” ад Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” адбылося ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя М. Астроўскага 1 сакавіка.
Музыка Яраш Малішэўскі зачараваў усіх незвычайнымі старадаўнімі беларускімі музычнымі інструментамі, а мастачка Святлана Канькова-Дударэнка падарыла незабыўныя колеры і фарбы кніжных ілюстрацый і зладзіла невялічкі майстар-клас па маляванні.
Вядоўца прэзентацыі, пісьменніца Аксана Спрынчан, стала сапраўднай праважатай у чароўны свет чытанкі, пазнаёміла з яе героямі, падрыхтавала гульні і забаўлянкі для дзетак і іх бацькоў.
Комментариев нет:
Отправить комментарий