Сёння ў дзіцячай бібліятэцы было не па-восеньску цёпла,
бібліятэка расчыніла свае дзверы для беларускіх пісьменнікаў, якія з’яўляюцца
супрацоўнікамі часопіса “Бярозка”. Да нас у госці завіталі Генадзь Аўласенка,
Віктар Лупасін і Аксана Ючкавіч. Актыўнымі ўдзельнікамі сустрэчы сталі вучні 7
“А” і 7 “Б” класаў 67 сярэдняй школы.
На працягу гадзіны нашы госці распавядалі падлеткам аб
часопісе
“Бярозка”, чыталі і паказвалі вершы, рэкламавалі свае кнігі, задавалі
цікавыя і незвычайныя пытанні, а таксама заклікалі ўсіх паспрабаваць сябе ў
майстэрстве слова (пісаць творы і дасылаць іх ў часопіс), у майстэрстве малюнку
(маляваць маленькія карыкатуры на творы часопіса).
Асалоду ад сустрэчы атрымалі не толькі ўдзельнікі-падлеткі,
але і пісьменнікі-госці.
Комментариев нет:
Отправить комментарий