19 сакавіка адбылася сустрэча з маладымі літаратарамі Юляй Цімафеевай,
Уладзем Лянкевічам і Ганнай Янкута.
Юля
Цімафеева прадставіла свой зборнік вершаў і перакладаў “Кніга памылак” і
расказала пра пераклад паэзіі, Уладзь Лянкевіч пачытаў творы з кнігі “70% вады”
і апавядаў пра пісанне вершаў, якія потым зробяцца песнямі, Ганна Янкута
патлумачыла, навошта перакладаць на беларускую мову гісторыі пра Шэрлака
Холмса. Таксама літаратары прадставілі перакладную серыю інтэрнэт-часопіса
“ПрайдзіСвет”.
Пачулі,
пабачылі маладых, таленавітых аўтараў, якія любяць сваю мову, літаратуру, ёю
натхняюцца. Вельмі спадабалася! Таму пасля пачутага і перажытага ўражання мы
таксама гаворым: “Будзьма беларусамі!”
Больш фота глядзі тут
Комментариев нет:
Отправить комментарий